У інтэрнэце зьявіўся шэраг пацьвярджэньняў, як расейскія мэдыі і прарасейскія суполкі ў сацыяльных сетках, маніпулююць інфармацыяй, а таксама фотаздымкамі ды відэа. Найчасьцей яны бяруць адыёзныя, крывавыя ці эмацыйныя здымкі зь іншых краінаў і падзеяў, выдаючы іх за ўкраінскія. Праверыць «фэйк» — проста. Для гэтага можна скарыстацца пошукам падобных выяваў у сэрвісе Google. Падрыхтаваў Ігар Лосік.
Расейскую прапаганду злавілі на хлусьні. УВАГА! ЖОРСТКІЯ ФОТА!
абноўлена

1
Каб паказаць крымскі пляж, запоўнены турыстамі, расейскае тэлебачаньне выкарыстоўвае відэа 2011 г.

2
Фота нібыта ўкраінскага гелікоптэра насамрэч зроблена ў Кот д’Івуары.

3
Гэта фота з Канады, дзе ў 2013 годзе адбылася аварыя чыгуначнага складу з палівам.

4
Мужчына, нібыта забіты пад Данецкам Нацыянальнай гвардыяй Украіны, насамрэч быў расстраляны ў Кабардзіна-Балкарыі ў 2012 годзе.

5
Гэты бесьпілётнік насамрэч быў зьбіты ў Карабаху, а не ва Ўкраіне.

6
Фота жанчыны, якая ляжыць у лужыне крыві, зроблена ў Вэнесуэле.

7
Расейскі тэлеканал НТВ паведамляў, што ў Рыме некалькі соцень прыхільнікаў Расеі выйшлі на мітынг супраць скажэньня эўрапейскімі СМІ інфармацыі аб сытуацыі ва Ўкраіне. Аднак гэтыя студэнты пратэстуюць супраць скарачэньня сацыяльных праграм.

8
Журналістка LifeNews разьмясьціла ў Twitter фотаздымак васьмігадовага хлопчыка, які нібыта быў паранены ў аэрапорце горада Данецку. Але гэта фота было зроблена ў красавіку 2013 года ў Сырыі.

9
Здымак з Кітаю 25-гадовай даўніны выдаюць за здымак баявых дзеяньняў ва Ўкраіне цяпер

10
У суполцы "Расея Вялікая дзяржава" пішуць, што ва Ўкраіне абезгаловілі хлопчыка, а насамрэч гэта здымак з Савудаўскай Арабіі