Гэткая ж пранікнёнасьць і эмацыйнасьць уласьцівыя і тым ягоным вершам, якія прынята адносіць да грамадзянскай паэзіі і якой чамусьці цураецца маладое пакаленьне літаратараў, што цяпер, калі беларуская дзяржаўнасьць перад пагрозай зьнішчэньня, выглядае дзіўнаватым.
Бураўкін – нароўні з Караткевічам, Быкавым і Барадуліным – прывёў мяне да беларускага слова. Ягоныя зборнікі памятаю ў сям’і зь дзяцінства, ягоныя вершы і паэмы – тое, што фармавала сьвядомасьць. Яны, па-просту, зрабіліся часткай жыцьця
Бураўкіну даводзілася чуць папрокі ў тым, што ён “быў пры пасадах”. Яны гучалі з кухняў багемы, якая дасягнула дасканаласьці ў падхалімстве перад тымі, хто гэтыя самыя пасады займаў. Але ніколі я ня чуў падобнага ад людзей плошчы, ад тых, хто рабіў Гісторыю. Бо ніхто не скарыстаў сваю прыналежнасьць да савецкай, камуністычнай эліты з гэткай карысьцю для Беларусі, як Бураўкін.
У 32 гады ён робіцца ўласным карэспандэнтам “Правды” – што дае неабмежаваныя магчымасьці ўплыву на вышэйшае кіраўніцтва БССР, бо газэта – ворган ЦК КПСС, яе чытае Генэральны сакратар. Такую пасаду традыцыйна скарыстоўвалі для завязваньня выгодных стасункаў з начальствам. А Бураўкін пасылае ў рэдакцыю артыкул Зянона Пазьняка ў абарону забудовы гістарычнага цэнтру Менску. Што ўратоўвае будынак купалаўскага тэатра, і ня толькі.
Бураўкіна прызначаюць галоўным рэдактарам часопісу “Маладосьць” – і ён друкуе Васіля Быкава і Уладзімера Караткевіча.
Нарэшце, ён узначальвае Дзяржтэлерадыё – і стварае беларускае нацыянальнае тэлебачаньне. Самы ўплывовы сродак масавай інфармацыі нясе ў масы беларускасьць, з экранаў гучаць словы пісьменьнікаў і навукоўцаў, трансьлююцца лепшыя пастаноўкі купалаўцаў і коласаўцаў. Фармуецца нацыянальная сьвядомасьць пакаленьня, якое потым уздыме сьцяг Адраджэньня. Але прадстаўленьне эфіру Зянону Пазьняку (гэта быў той самы выступ, які ўзгадвае ў “Доўгай дарозе..” Васіль Быкаў, калі ўпершыню на мільённую аўдыторыю былі сказаныя праўдзівыя словы пра камунізм) -- для кіраўніцтва ўжо было пераходам мяжы, уварваньнем за “чырвоныя сьцяжкі”. Аўтарытэт Бураўкіна ў грамадзтве не дазваляў яго проста “зьняць”, як іншага міністра ці дырэктара прадпрыемства, таму абралі ганаровую ссылку – прадстаўляць БССР у ААН. Генадзь Мікалаевіч любіў прыгадваць, як ў канцы 1991 яму давялося ўручыць амэрыканскаму прэзыдэнту дакумэнт аб ліквідацыі савецкай імпэрыі.
Але перад гэтым Бураўкін, член ЦК КПБ і дэпутат Вярхоўнага Савета 11-га скліканьня, дамагаецца рэалізацыі патрабаваньня БНФ аб прыняцьці Закону аб мовах.
І вось тут магло (павінна было!) здарыцца тое, што на гістарычным раздарожжы магло б вывесьці Беларусь на іншы, лепшы шлях.
Бураўкін ня мог напоўніцу рэалізавацца як дзяржаўны дзеяч у камуністычнай сыстэме (хаця пасады міністра і амбасадара шмат для каго былі вяршыняй кар’еры) – беларускасьць перашкаджала. Але ён быў адзіным, хто не тэарэтычна, а рэальна мог зрабіцца беларускім Бразаўскасам. Пасьля жніўня 1991-га ў ВС-12 за яго прагаласавалі б і камуністы, і апазыцыя БНФ. І ён бы ўжо са сваім талентам пераконваць і шукаць кампрамісы бяз здрады галоўнаму – здолеў бы ўтрымаць Беларусь ад саскокваньня ў прэзыдэнцкую дыктатуру. Бураўкін быў бы гэтым шанцам – калі б вясной 1990-га яго не заблякавалі на выбарах у Вярхоўны Савет (прадбачлівасьць і інстынкт самазахаваньня намэнклятуры, канешне, ўражваюць).
І я рады, што пасьпеў сказаць пра гэта Генадзю Мікалаевічу (ужо ведаючы дыягназ), і што адчуў, як важна было пачуць яму гэтыя словы.
Але і таго, што зрабіў Бураўкін – хопіць, каб Беларусь памятала яго вечна.
У 2000 годзе Бураўкін разам з Рыгорам Барадуліным, Радзімам Гарэцкім і Анатолем Грыцкевічам быў сустаршынём Усебеларускага з’езду за Незалежнасьцть і падпісаў мэмарандум, перададзны Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтак было выказана стаўленьне беларускага народа да прарасейскіх ініцыятываў на той момант ужо не легітымнага кіраўніка дзяржавы.
Калі мы кажам пра чалавека «ён паўплываў на мой лёс» - звычайна перабольшваем, але пра Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна я магу сказаць, што ён зьмяніў мой лёс. Ён быў даўнім і бліжэйшым сябрам майго бацькі, і гэта, канешне, вызначыла характар нашых адносінаў. Ён даў мне некалькі вельмі важных жыцьцёвых парадаў, якімі я імкнуся кіравацца. Тое, што менавіта ён пазнаёміў мяне з Быкавым – аж у 1975 годзе! - можна лічыць выпадковасьцю (хоць тая сустрэча на мяне моцна паўплывала), пазнаёміўся б я з Быкавым так ці інакш. Але вось у 89-ым Бураўкін перацягнуў мяне ў Менск, фактычна прымусіў пераехаць, знайшоўшы працу. Не кажучы пра астатняе – у іншым выпадку я дакладна не пазнаёміўся б з жонкай - ну і, канешне, не было б на сьвеце нашай дачкі.
Дзякуй Вам, Генадзь Мікалаевіч, за ўсё.