Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя пераможцы Канскага кінафэстывалю. Перамог турэцкі фільм


Стваральнікі фільму "Мапа зорак". Другая справа Джуліяна Мур, якая атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю
Стваральнікі фільму "Мапа зорак". Другая справа Джуліяна Мур, якая атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю
Фільм «Зімовая сьпячка» турэцкага рэжысэра Нуры Більге Джэйлана ўганараваны «Залатой пальмавай галінкай» Канскага кінафэстывалю. Узнагароду ўручалі Ума Турман і Квэнтын Тарантына. Гэта фільм пра былога актора, уласьніка вясковага гатэлю.

Другая ўзнагарода — гран-пры — дасталася стужцы італьянскай рэжысэркі Алісы Рорвакер «Цуды», якая распавядае пра жыцьцё сям’і фэрмэра.

Узнагароду за рэжысуру атрымаў амэрыканец Бэнэт Мілер, які зьняў фільм "Паляўнічы на лісаў". Фільм распавядае гісторыю забойства мільянерам Дзюпон трэнера алімпійскай зборнай па барацьбе.

Найлепшай акторкай названая Джуліяна Мур, якая сыграла старэючую кіназорку ў фільму Дэвіда Кронэнбэрга «Мапа зорак».

Расейскія ўдзельнікі Андрэй Зьвягінцаў і Алег Негін атрымалі прыз за найлепшы сцэнар да фільму «Левіятан». Фільм распавядае пра супрацьстаяньне чалавека, дробнага прадпрымальніка і дзяржавы ў асобе карумпаванага мэра маленькага горада.

67-ы Канскі кінафэстываль адбываецца з 14 па 25 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG