Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму зоркі не зачыняюць дзьверы ў прыбіральню? Агляд фаварытаў Канскага кінафэстывалю

Робэрт Патынсан на прэсавай канфэрэнцыі
Робэрт Патынсан на прэсавай канфэрэнцыі
Канскі кінафэстываль рыхтуецца абвясьціць пераможцу і раздаць залатыя пальмавыя галінкі. Зоркі ў апошні раз пройдуць па чырвоным дыване, фатографы нашчоўкаюць апошнюю тысячу фотаздымкаў і Каны вернуцца ў свой звычайны жыцьцёвы рытм.

Летась сярод конкурсных фільмаў выразна панавалі правакацыйныя тэмы аднаполага каханьня («Жыцьцё Адэль», «За кандэлябрамі») і прастытуцыі («Імігрантка», «Вэнэра ў футры», «Маладая і прыгожая»). Дарэчы, ніводзін з фільмаў-ляўрэатаў леташняга фэстывалю так і ня выйшаў у шырокі пракат у Беларусі. Паказалі хіба што «Жыцьцё Адэль», але без фурору. Шуму ад «Німфаманкі» Ларса фон Трыера і то было больш.

Сёлета праграма больш разнастайная, але не такая яркая. «Сярэднія фільмы, сярэдні ўзровень фэстывалю», — скардзіліся адно адному журналісты, рыхтуючы чарговыя разгромныя рэцэнзіі.

Канскі фэстываль-2014. Сьвята не для ўсіх

Прэсавая канфэрэнцыя стваральнікаў фільму Homesman
1/24 Прэсавая канфэрэнцыя стваральнікаў фільму Homesman
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Прэс-канфэрэныя аўтараў фільму Томі Лі Джонс &quot;Homesman&quot;. На фота <strong>Майкл Фіцжэральд, Люк Бэсон, Хілары Сўонк і Томі Лі Джонс</strong>
2/24 Прэс-канфэрэныя аўтараў фільму Томі Лі Джонс "Homesman". На фота Майкл Фіцжэральд, Люк Бэсон, Хілары Сўонк і Томі Лі Джонс
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Такім чынам актывісты адзначылі міжнародны Дзень барацьбы з гамафобіяй падчас Канскага кінафэстывалю
3/24 Такім чынам актывісты адзначылі міжнародны Дзень барацьбы з гамафобіяй падчас Канскага кінафэстывалю
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
У беларускім павільёне на Канскім кінафэстывалі прэзэнтавалі беларускі шакаляд з сымболікай чэмпіянату па хакеі
4/24 У беларускім павільёне на Канскім кінафэстывалі прэзэнтавалі беларускі шакаляд з сымболікай чэмпіянату па хакеі
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Стваральнікі фільм &quot;Мы браты&quot; прэзэнтавалі трэйлер
5/24 Стваральнікі фільм "Мы браты" прэзэнтавалі трэйлер
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Наташа Алам, акторка і мадэль, гераіня фільму &quot;Мы браты&quot;
6/24 Наташа Алам, акторка і мадэль, гераіня фільму "Мы браты"
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Мія Васікоўская, Дэвід Кронэнбэрг, Джуліан Мур, Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі пра фільму Maps To The Stars / &bdquo;Мапа зорак&ldquo;
7/24 Мія Васікоўская, Дэвід Кронэнбэрг, Джуліан Мур, Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі пра фільму Maps To The Stars / „Мапа зорак“
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Аматары кіно зьяжджаюцца ў Францыю, каб паглядзець фільмы з афіцыйнай праграмы фэстывалю. Каб атрымаць запрашэньне, трэба адстаяць увесь дзень у чарзе
8/24 Аматары кіно зьяжджаюцца ў Францыю, каб паглядзець фільмы з афіцыйнай праграмы фэстывалю. Каб атрымаць запрашэньне, трэба адстаяць увесь дзень у чарзе
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Жабрачка зьбірае грошы падчас цырымоніі праходу па чырвоным дыване ў Канах
9/24 Жабрачка зьбірае грошы падчас цырымоніі праходу па чырвоным дыване ў Канах
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Падчас фэстывалю ў Каны зьяжджаюцца ня толькі журналісты і зоркі, але і жабракі з ваколіцаў
10/24 Падчас фэстывалю ў Каны зьяжджаюцца ня толькі журналісты і зоркі, але і жабракі з ваколіцаў
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Моніка Бэлучы прэзэнтуе фільм са сваім удзелам &quot;Цуды&quot;
11/24 Моніка Бэлучы прэзэнтуе фільм са сваім удзелам "Цуды"
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Андрэй Халпахчы, дырэктар Кіеўскага міжнароднага кінафэстывалю &quot;Маладосьць&quot;, распавядае пра падзеі на Майдане
12/24 Андрэй Халпахчы, дырэктар Кіеўскага міжнароднага кінафэстывалю "Маладосьць", распавядае пра падзеі на Майдане
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Вакол Палацу фэстываляў дзяжураць сотні ахоўнікаў і паліцыянтаў
13/24 Вакол Палацу фэстываляў дзяжураць сотні ахоўнікаў і паліцыянтаў
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Мужчына ў касьцюме &quot;Чалавека-павука&quot; катаецца на ірта-ролерах
14/24 Мужчына ў касьцюме "Чалавека-павука" катаецца на ірта-ролерах
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Журналіст працуе на падлозе ў сэкцыі кароткамэтражных фільмаў Short Corner
15/24 Журналіст працуе на падлозе ў сэкцыі кароткамэтражных фільмаў Short Corner
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Стваральнікі фільму &quot;Мы браты&quot; прэзэнтавалі трэйлер і абвясьцілі пра ўдзел акторкі Наташы Алам
16/24 Стваральнікі фільму "Мы браты" прэзэнтавалі трэйлер і абвясьцілі пра ўдзел акторкі Наташы Алам
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Дзеці гуляюць зь лёдам, які выкінулі з кавярні побач
17/24 Дзеці гуляюць зь лёдам, які выкінулі з кавярні побач
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Мія Васікоўская, Дэвід Кронэнбэрг, Джуліан Мур, Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі стваральнікаў фільму Maps To The Stars / &bdquo;Мапа зорак&ldquo;
18/24 Мія Васікоўская, Дэвід Кронэнбэрг, Джуліан Мур, Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі стваральнікаў фільму Maps To The Stars / „Мапа зорак“
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Журналісты вымушаныя працаваць на падлозе ў калідорах, паколькі месцаў усім не хапае
19/24 Журналісты вымушаныя працаваць на падлозе ў калідорах, паколькі месцаў усім не хапае
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Чалавек адпачывае на траве побач зь месцам правядзеньня Канскага кінафэстывалю
20/24 Чалавек адпачывае на траве побач зь месцам правядзеньня Канскага кінафэстывалю
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі пра фільм Maps To The Stars / &bdquo;Мапа зорак&ldquo;
21/24 Робэрт Патынсан падчас прэс-канфэрэнцыі пра фільм Maps To The Stars / „Мапа зорак“
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Копія майданаўскай ялінкі і шыны ва ўкраінскім павільёне
22/24 Копія майданаўскай ялінкі і шыны ва ўкраінскім павільёне
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Прэзэнтацыя фільму &quot;Карыкатурысты за дэмакратыю&quot;: <strong>Plantu (France), Willis from Tunis (Tunisia), Boligán (Mexico), Slim (Algeria), Zlatkokvsky (Russia), Rayma (Venezuela) ды іншыя</strong>
23/24 Прэзэнтацыя фільму "Карыкатурысты за дэмакратыю": Plantu (France), Willis from Tunis (Tunisia), Boligán (Mexico), Slim (Algeria), Zlatkokvsky (Russia), Rayma (Venezuela) ды іншыя
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Ва ўкраінскім павільёне працуюць валянтэры з Майдану
24/24 Ва ўкраінскім павільёне працуюць валянтэры з Майдану
У траўні штогод у Каны зьяжджаюцца сотні зорак, тысячы журналістаў, дзясяткі тысячаў турыстаў ды аматараў кіно. У горадзе пульсуе жыцьцё. Журналісты працуюць на падлозе, турысты сьпяць на вуліцы, а літаральна за 50 мэтраў ад Чырвонага дывана — жабруюць бяздомныя.
Previous slide
Next slide


Букмэкеры і кінакрытыкі называюць фаварытамі «Мапу зорак» Дэвіда Кронэнбэрга, «Левіятан» Андрэя Зьвягінцава, «Два дні, адна ноч» братоў Дардэнаў, «Паляўнічы на лісіц» Бэнэта Мілера, «Зільс-Марыя» Аліўе Асаяса і «Мясцовы» Томі Лі Джонса.

Разам за пальмавую галінку ў галоўным конкурсе змагаюцца 18 мастацкіх стужак.

Прапануем агляд некаторых прэтэндэнтаў.

Maps To The Stars / «Мапа зорак»


Рэжысэр: David Cronenberg
Краіна-вытворца: ЗША, Канада
Год выпуску: 2014

Першыя гледачы адрэагавалі на фільм па-рознаму: некаторыя былі ў захапленьні, некаторыя — пляваліся. Той выпадак, калі трэйлер і фільм ня маюць нічога супольнага, акрамя актораў. Адна з самых чаканых стужак фэстывалю аказалася драмай зь нечаканымі зломамі сюжэту. Жыцьцё галівудзкіх зорак, якіх быццам бы вывернулі навыварат, каб глядач мог пабачыць унутраныя аспэкты іх паводзінаў і асаблівасьці асяродзьдзя, а ня толькі вонкавую абалонку, пра якую пішуць у глянцавых часопісах. Менавіта таму зоркі ў стужцы не зачыняюць дзьверы ў спальню і ў прыбіральню — калі ласка, глядач, глядзі колькі хочаш! Акрамя стандартных праблемаў з алькаголем, наркотыкамі, залежнасьці ад лекаў і прадказальных сцэнаў бурнага сэксу (гэтым ужо нікога ня зьдзівіш), — набор псыхалягічных праблемаў (псыхічных адхіленьняў?) і, адпаведна, дыялёгі з псыхатэрапэўтам «для зорак». Выснова? Жыцьцё тых, хто здымаецца ў Галівудзе, раней ці пазьней пераўтвараецца ў «галівуд».

Фільм добра пойдзе ў беларускім пракаце хаця б таму, што галоўную ролю сыграў любімы дзяўчатамі-падлеткамі «вампір» Робэрт Патынсан.

Deux Jours, Une Nuit (Two Days, One Night) / «Два дні, адна ноч»



Рэжысэр: Jean-Pierre Dardenne, Luc Dardenne
Краіна-вытворца: Бельгія, Францыя, Італія
Год выпуску: 2014


Вось гэтаму фільму прарочаць перамогу. Пра праблему беспрацоўя, а дакладней — пагрозу страты працоўнага месца. І ўсё гэта адбываецца не ў Афрыцы і нават не ва Ўсходняй Эўропе, а ў адной з найбольш разьвітых краінаў — Бэльгіі. Страх, які ў такой сытуацыі апаноўвае «маленькага» чалавека, няхай сабе і з бэльгійскім пашпартам, мусіць быць беларусам блізкі. Фільм — спроба даказаць, што з гэтым страхам магчыма і варта змагацца, прычым матэрыяльная параза можа адначасова быць перамогай у маральным пляне. Прынамсі, для галоўнай гераіні (Марыён Каціяр), яна азначае перамогу. Нягледзячы на сур’ёзную танальнасьць стужкі, эпізоды насычаныя тонкім францускім гумарам. І, безумоўна, вельмі ўдала падабраная музыка.

Futatsume No Mado (Still The Water) / «Нерухомая роўнядзь вады»


Рэжысэр: Naomi Kawase
Краіна-вытворца: Японія
Год выпуску: 2014


Павольная псыхалягічная драма ад выбітнай рэжысэркі. Стужка ахоплівае цэлы спэктар манумэнтальных тэмаў, такіх як жыцьцё і сьмерць, пераемнасьць пакаленьняў, хуткаплыннасьць часу, каханьне і шлюб, права на памылку і прычыны памылак увогуле. Кіно прапануе шукаць адказы на ўсе гэтыя пытаньні выключна ў прыродзе, якой у фільме сапраўды шмат. Акіян, пясок, воблакі, галінкі дрэваў, кроплі дажджу, парывы ветру, сьпеў птушак — усё гэта ёсьць у нашым жыцьці, але галоўнае — умець сузіраць. Своеасаблівая ода прыродзе. Беларускаму гледачу, які не жыве па фэншуі, яна будзе малазразумелая. Дзеля чаго ўсё ж варта паглядзець? Каб даведацца больш пра філязофію японцаў і іх традыцыйную культуру.

Франак Вячорка,
Крысьціна Шыянок
  • 16x9 Image

    Франак Вячорка

    Франак Вячорка — журналіст, рэдактар новых мэдыяў Радыё Свабода.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG