Сёньня зборная Беларусі згуляла трэці матч на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Менску. Гэта быў без перабольшаньня адзін з вырашальных матчаў для беларускай каманды. Пройгрыш аднаму з фаварытаў турніру ЗША у першым матчы 1:5 і перамога над слабым Казахстанам 4:1 у другім былі даволі прадказальнымі вынікамі. У матчы з Швайцарыяй сустрэліся прыблізна роўныя каманды, абедзьве зь якіх прэтэндуюць у сваёй групе на месца ў чацьвёрцы, якое дае права на выхад у чвэрцьфінал.
Беларусы забілі першымі (у меншасьці), аднак потым хутка прапусьцілі два галы. У другім тайме гаспадары чэмпіянату зраўнялі лік. У трэцім каманды абмяняліся галамі, а за дзьве хвіліны да канца Міхаіл Грабоўскі забіў вырашальны гол. Апошнюю хвіліну беларусы гулялі ў меншасьці, і швэйцарцы замянілі брамніка на шостага гульца — але забіць так і ня здолелі.
У беларусаў галы забілі: Сяргей Касьціцын (6-я і 50-я хвіліны), Андрэй Стась — 24-я, Міхаіл Грабоўскі — 58-я хвіліна.
Пасьля трох матчаў Беларусь займае трэцяе месца ў сваёй групе, пасьля зборных Расеі і ЗША.