Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія фанаты хочуць зладзіць шэсьце ў Менску на 9 траўня


Расейскія фанаты
Расейскія фанаты

9 траўня, у дзень адкрыцьця ў Беларусі Чэмпіяната сьвету па хакеі, расейцы хочуць падтрымаць сваю зборную арганізаваным шэсьце па вуліцах Менска.

Пра такую ініцыятыву заявіў прэзыдэнт клюба заўзятараў Russia Unites Эдуард Латыпаў — паведамляе сайт Трыбуна

«Традыцыйна мы арганізуем мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню Перамогі. Як раз 9 мая плянуем арганізаваць калёну расейскіх заўзятараў і паўдзельнічаць у мерапрыемствах у Менску», — кажа Латыпаў.

Паводле ягоных словаў, ужо вядуцца перамовы з амбасадай Расеі ў Менску і Менскгарвыканкамам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG