Зварот, тэкст якога зьмешчаны на праваабарончым сайце spring96.org, падпісалі 11 арганізацыяў: Civil Rights Defenders (Швэцыя), FIDH (Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека), Фінская ліга правоў чалавека, Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна», Міжнародны фонд Дамоў правоў чалавека, Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і захаваньні законнасьці, Француская ліга правоў чалавека, Італьянская ліга правоў чалавека, Ліга правоў і свабодаў (Канада), Нарвэскі Хэльсынскі камітэт, Östgruppen (Швэцыя).
Праваабаронцы вітаюць «унікальную для беларускага народу магчымасьць атрымаць асалоду ад спартыўных спаборніцтваў». Аднак, адзначаюць яны, кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку Аляксандар Лукашэнка, неаднаразова падкрэсьлівала, што чэмпіянат сьвету па хакеі — гэта і важная палітычная падзея.
«Накіраваўшы запрашэньні да ўдзелу ў чэмпіянаце ўрадам іншых краін, кіраўніцтва Беларусі спрабуе выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі, каб ператварыць міжнароднае спартовае мерапрыемства ў ідэалягічнае і палітызаванае шоў беларускага аўтарытарнага рэжыму», — гаворыцца ў заяве.
«Беручы пад увагу сыстэматычныя і грубыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі», праваабарончыя арганізацыі заклікаюць краіны, чые нацыянальныя каманды будуць удзельнічаць у гэтым спаборніцтве, «перашкодзіць беларускаму ўраду выкарыстоўваць спартовыя спаборніцтвы ў якасьці палітычнай плятформы».
Праваабаронцы адзначаюць, што «палітычна матываваны перасьлед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі зьяўляецца агульнай тэндэнцыяй», нагадваюць пра дзевяць палітвязьняў, якія ўсё яшчэ за кратамі, а таксама пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе ёсьць сьмяротнае пакараньне.