Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнку абвінавачваюць у «нападзе на жанчын»


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Сьледчы камітэт Беларусі заявіў пра пачатак крымінальнай справы супраць дырэктара праваабарончай арганізацыі «Платформ іннавэйшн» Андрэя Бандарэнкі, які быў затрыманы ў Менску 1 красавіка.

Упраўленьне сьледчага камітэту па Менску паведамляе, што падставай да перасьледу сталі «некалькі эпізодаў хуліганскіх дзеяньняў, зьвязаных з ужываньнем фізычнай сілы». Усяго, кажуць у ведамстве, выяўленыя тры эпізоды гвалту, у тым ліку ў адносінах да жанчын. У камітэце адзначаюць, што сьледчымі атрыманы доказы зьдзяйсьненьня абвінавачаным супрацьпраўных дзеяньняў, ёсьць паказаньні сьведкаў, прыкладзеныя да матэрыялаў справы відэазапісы, якія зафіксавалі хуліганскія ўчынкі.

Абавязацельства аб яўцы Андрэю Бандарэнку было заменена на заключэньне пад варту. Праваабаронцу прад’яўлена абвінавачаньне па артыкулах Крымінальнага кодэксу «хуліганства» і «асабліва злоснае хуліганства». Напярэдадні з турмы на Акрэсьціна ён быў пераведзены ў ізалятар на вуліцы Валадарскага.

Калегі Бандарэнкі не выключаюць сплянаванай правакацыі, каб ізаляваць праваабаронцу, дзякуючы якому сталі вядомыя шматлікія якія факты ціску, зьбіцьця і катаваньняў вязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG