Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пададзеная заяўка на Чарнобыльскі шлях


Прадстаўнікі аргкамітэту Чарнобыльскага шляху Марына Хоміч (аргкамітэт БХД), Ільля Дабратвор (рух салідарнасьці «Разам») і Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ) падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне дэманстрацыі 26 красавіка.

Пачатак заплянаваны на 11.30. Да 12.00 будзе збор каля кінатэатру «Кастрычнік». Пасьля пачнецца шэсьце па вуліцах Багдана Хмяльніцкага, Якуба Коласа, па Лагойскім тракце ва ўрочышча Курапаты, дзе плянуецца правесьці мітынг. Адпаведную заяўку на правядзеньне мітынгу з 15 да 16 гадзіны пададуць сёньня ў Менскі райвыканкам.

Паводле аднаго з арганізатараў Аляксея Янукевіча, новы маршрут Чарнобыльскага шляху ў Курапаты зможа ўвязаць у адно найвялікшыя трагедыі беларускага народу — вынішчэньне беларусаў праз масавыя рэпрэсіі і Чарнобыльскую катастрофу.

«У сваёй сутнасьці дзьве гэтыя падзеі маюць адны карані, зьвязаныя з Расейскай імпэрыяй і адсутнасьцю сапраўднай незалежнасьці і свабоды беларускага народу. Такім чынам, сёньня выжываньне беларускай нацыі магчымае толькі тады, калі Беларусь будзе сапраўды незалежнай. Таксама будзе прысутнічаць і тэма ядзернай бясьпекі. У гэтым годзе мы гаворым пра ядзерную небясьпеку з боку Расеі», — сказаў Свабодзе Аляксей Янукевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG