Паводле міліцэйскага пратаколу Дзянісава вінавацяць у тым, што ён зрабіў сюжэт з гарадзенскім рэжысёрам Алегам Жугждам, які быў паказаны ў тэлеэфіры каналу «Белсат». І гэтым самым, маўляў, Дзянісаў незаконна падрыхтаваў і распаўсюдзіў прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, чым парушыў заканадаўства аб СМІ.
Дзянісаў у сваю чаргу прызнаў, што размаўляў у тэатры з Алегам Жугждам, але заявіў, што не зьяўляецца ўласным карэспандэнтам «Белсату». Ніякіх тлумачэньняў наконт тэлесюжэту ён ня даў.
Размова Дзянісава з рэжысёрам Жугждам датычыла пастаноўкі спэктаклю «Фаўст. Сны» паводле клясыка нямецкай літаратуры Іагана Вольфганга Гётэ.
Суд над Алесем Дзянісавым пачнецца а 11.40 у Ленінскім судзе Горадні.