Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты ў панядзелак аб’явілі пра увядзеньне фінансавых і візавых санкцыяў супраць некалькіх афіцыйных асобаў Расеі, Крыму і Ўкраіны, якія маюць дачыненьне да спробы аддзяленьня паўвострава. Пры гэтым прэзыдэнт ЗША Барак Абама папярэдзіў і пра тое, што працяг расейскага ваеннага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю ўзмоцніць міжнародную ізаляцыю Расеі і выкліча новыя эканамічныя праблемы.
Амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама, абвяшчаючы аб тым, што ён падпісаў указ аб увядзеньні санкцый супраць адзінаццаці чалавек, якія маюць дачыненьне да расчляненьня Украіны, зрабіў акцэнт на тым, што гэта толькі адзін з крокаў у кампаніі ціску на Маскву з мэтай пераканаць яе распачаць крокі да дээскаляцыі крызысу. Прэзыдэнт Абама нагадаў пра тое, што ўжо былі ўведзеныя візавыя абмежаваньні супраць расейскіх дзяржаўных функцыянэраў, пра тое, што да санкцый далучаюцца эўрапейскія краіны, і далейшыя правакацыі на Ўкраіне толькі ўзмоцняць дыпляматычную ізаляцыю Расеі і прывядуць да пагаршэньня эканамічнай сытуацыі.
Вядучыя амэрыканскія газэты зь непрыхаваным скепсісам ацанілі апошні жэст Белага Дома на адрас Расеі. Газэта The Wall Street Journal называе «антысур’ёзнымі» новыя санкцыі і саркастычна віншуе прэзыдэнта ЗША са скокам акцый на расейскіх фондавых біржах пасьля апублікаваньня гэтага рашэньня. Газэта зьвяртае ўвагу, што ні адзін чалавек з рэальным уплывам з бліжэйшага атачэньня Ўладзімера Пуціна ня быў у ліку аштрафаваных.
Улічваючы «слабасьць расейскай эканомікі і яе залежнасьць ад заходніх рынкаў капіталу, Злучаныя Штаты і Эўропа валодаюць інструмэнтамі ціску. Санкцыі, абвешчаныя Баракам Абамам, не проста бескарысныя. Горш за тое, у выніку іх увядзеньня Злучаныя Штаты выглядаюць слабымі», — піша The Wall Street Journal.
The Washington Post, завочна адказваючы намесьніку прэм’ер—міністра Расеі Дзьмітрыю Рагозіну, які выказаў здагадку, што за гэтымі санкцыямі стаіць нейкі жартаўнік, піша пра тое, што «гэта ня розыгрыш, але гэта нельга назваць і сур’ёзным пакараньнем. Зразумела, што адміністрацыя Абамы, прымаючы гэтыя захады, хоча паглядзець, ці дастаткова гэтага сымбалічнага жэсту для таго, каб прымусіць Пуціна ўзяць паўзу».
Зрэшты, кіраўнік амэрыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэймер не настолькі расчараваны апошняй рэакцыяй ЗША на расейска-ўкраінскі крызіс. Ён лічыць, што новыя меры пакараньня расейскіх уладаў ня змусяць сябе доўга чакаць:
— Я б ацэньваў гэтыя санкцыі як добры першы крок, але гэта толькі першы крок. На маю думку, гэты крок можна было б распачаць і да крымскага рэфэрэндуму. Я хацеў бы, каб ужо ў гэтым сьпісе былі людзі зь бліжэйшага атачэньня Ўладзімера Пуціна, вышэйшыя прадстаўнікі бізнэс-супольнасьці. ЗША разам з Эўрапейскім Зьвязам павінны «засяліць» гэтыя сьпісы такім чынам, каб бліжэйшае атачэньне Пуціна адчула фінансавы ціск.
— Але пакуль Дзьмітры Рагозін, напрыклад, пасьмейваецца з Белага Дома?
— Паглядзім, ці да сьмеху яму будзе, калі ён апынецца ў сьпісе пакараных Эўрапейскім Зьвязам, ці будуць пэўныя расейскія бізнэсмэны сьмяяцца пасьля таго, як яны знойдуць свае імёны ў гэтым сьпісе. Паглядзім, ці засьмяюцца яны пасьля таго, як расейскія банкі і дзяржаўныя прадпрыемствы апынуцца ў сьпісах тых, каго падверглі санкцыям. Так, мяркуючы па рэакцыі фінансавых рынкаў у Расеі, мяркуючы па рэакцыі расейскіх чыноўнікаў, шмат хто ў Расеі ўспрыняў гэта рашэньне як жарт. Я думаю, яны памыляюцца. Са свайго досьведу працы ва ўрадзе я ведаю, наколькі цяжка (па розных прычынах)
падрыхтаваць падобны сьпіс. Гэтаму крызісу толькі крыху больш за два тыдні. На мой погляд, гэта толькі пачатак.
Выбар аб’ектаў санкцыяў вельмі шырокі. Усе чальцы расейскай Рады па нацыянальнай бясьпецы заслугоўваюць занясеньня ў сьпіс, усе чальцы Савета Фэдэрацыі, якія прагаласавалі за санкцыянаваньне прымяненьня сілы ва Ўкраіне. Ўцёкі капіталу з Расеі ў мінулым годзе склалі 63 мільярды даляраў, — гэта паказвае на значную цікавасьць расейцаў, якія валодаюць сродкамі, да перамяшчэньня сваіх капіталаў у заходнія сховішчы. Так што гэта радасьць або ўздых палёгкі могуць быць заўчаснымі. Я думаю, што не ў такой далёкай будучыні Ўладзімер Пуцін павінен быць унесены ў гэты сьпіс, паколькі менавіта ён нясе галоўную адказнасьць за тое, што адбылося. Прыгадаем, што імя Лукашэнкі ўнесенае ў «беларускі» ліст санкцыяў, а паводзіны Пуціна больш небясьпечныя за паводзіны Лукашэнкі. Захад павінен рыхтавацца да таго, што ў вырашэньні міжнародных праблемаў яму давядзецца адмовіцца ад партнэрства з Пуціным, — кажа Дэвід Крэмер.
Эўрапейскі Зьвяз на нарадзе міністраў замежных справаў у панядзелак таксама прыняў рашэньне аб увядзеньні санкцыяў у дачыненьні да 21 грамадзяніна Расеі і Крыму. Гэтым чыноўнікам будзе забаронены ўезд у Эўразьвяз, іх актывы ў Эўропе замарожаныя. Аднак ужо ў чацьвер на саміце кіраўнікоў урадаў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі гэты сьпіс можа быць пашыраны. Ня выключана, што за гэтым рушаць усьлед і больш глябальныя, а ня толькі пэрсанальныя санкцыі. Але ці гатовы да іх Эўразьвяз і, у прыватнасьці, ФРГ?
Прафэсар Райнэр Лінднэр, выканаўчы дырэктар Камітэту па эканамічных узаемаадносінах з Усходняй Эўропай — ўплывовай ў Германіі арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы нямецкіх кампаніяў, што займаюцца бізнэсам на постсавецкай прасторы і ва Ўсходняй Эўропе — сказаў 10 дзён таму:
«Калі пачнецца абмен санкцыямі, дык прачнёмся ў іншым сьвеце». Экспэрт меў на ўвазе эканамічныя санкцыі. Пакуль пра іх гаворкі ня ідзе.
Сьпікер па пытаньнях зьнешняй палітыкі фракцыі блёку партый ХДС/ХСС у бундэстагу Філіп Місфельдэр зазначыў:
«У дачыненьні да санкцыяў у галіне тавараабмену я настроены скептычна, бо яны ўдарылі б па працоўных месцах у Нямеччыне. У сэктары газы і нафты нам таксама нельга пераацэньваць свае магчымасьці, у прыватнасьці наіўна будзе меркаваць, што аднабаковыя захады з нашага боку могуць моцна нашкодзіць Расеі».
Пасьля такой заявы зразумела, чаму менавіта ФРГ часьцей за іншыя краіны ЭЗ націскае на тормаз, калі гаворка заходзіць пра санкцыі. Але палітычная ацэнка рэфэрэндуму ў Крыме тым ня менш выяўленая ясна. Паводле прадстаўніка канцлера па сувязях з прэсай Штэфэна Зайбэрта, гэты рэфэрэндум супярэчыць канстытуцыі Ўкраіны і міжнароднаму праву:
«Гэты рэфэрэндум зьяўляецца з нашага пункту гледжаньня нелегальным. Нямеччына асуджае правядзеньне гэтага неправавога галасаваньня. Мы, як і нашы эўрапейскія партнэры, ня толькі аспрэчваем правамоцнасьць рэфэрэндуму. Мы не прызнаем і яго вынікі», — заявіў Зайбэрт.
І, тым ня менш, нават такія прыхільнікі санкцыяў, як сёньня апазыцыйная Партыя Зялёных, разумеюць небясьпеку і абмежаваныя магчымасьці санкцыйнай вайны. Сустаршыня Партыі Зялёных Сімонэ Петэр зазначыў:
«Мы залежым ад паставак расейскіх энэрганосьбітаў, ня толькі газа, але таксама вугалю і ўрану. Гэта падахвочвае абодва бакі шукаць магчымасьці, альтэрнатыўныя вайне санкцыяў, якая прывяла б да цяжкіх эканамічных наступстваў».
Абмежаваныя магчымасьці санкцыяў разумеюць і ў Эўропе ў цэлым. Міністар замежных спраў Люксэмбурга Жан Асэльборн мяркуе, што самымі моцнымі санкцыямі статус-кво аднавіць ня ўдасца:
«Дэ-юрэ і дэ-факта — гэта два розныя апісаньні становішча, але з пункту гледжаньня рэальнай палітыкі ў нядзелю аддзяленьне Крыму стала фактам, які адбыўся-такі».
Яшчэ адзін прадстаўнік партыі Ангелы Мэркель ХДС, сябра камісіі Бундэстага па зьнешняй палітыцы Карл-Георг Вельман кажа:
«Санкцыі — гэта заўсёды апошні сродак, які паказвае бясьсільле палітыкі і дыпляматыі. У канчатковым выніку, калі Расея ня будзе гатовая знайсьці
формы для кампрамісу, для дээскаляцыі, для палітычнай каапэрацыі, нічога іншага не застанецца, як санкцыі. Расея павінна разумець, што гэты варыянт ёй дорага абыдзецца ў літаральным сэнсе гэтага слова. Я казаў і прагназаваў яшчэ тыдзень таму і застаюся пры думцы, што акупацыя і анэксія Крыма запатрабуюць ад Масквы больш выдаткаў, чым прынясуць матэрыяльных выгодаў. І ня толькі з прычыны эканамічных санкцыяў. Чыста палітычныя санкцыі могуць быць вельмі адчувальнымі. Эканоміка сучаснай Расеі слабая, і яе індустрыя знаходзіцца ў глыбокім застоі і мае патрэбу ў тэрміновай мадэрнізацыі. Расея ня здольная рабіць аўтамабілі і вымушаная купляць іх ва ўсім сьвеце. Расея мае патрэбу тэрмінова ў каапэрацыі з Захадам. Кітай ня будзе мадэрнізаваць Расею. Для гэтага Расеі патрэбныя мы. Але палітычная эліта Расеі нікуды ня годная, калі яна мяркуе магчымым у 21 стагодзьдзі вырашаць канфлікты інтарэсаў ваенным шляхам», — кажа Вельман.
Газэта Süddeutsche Zeitung піша пра тое, што Пуцін ня верыць у рашучасьць і цягавітасьць эўрапейцаў у гэтым канфлікце і ня бачыць з гэтага боку небясьпекі для сябе. Ён ня верыць, што дыпляматычны карантын Захаду ў дачыненьні да Расеі будзе доўжыцца колькі-небудзь сур’ёзна доўга. Але, як лічыць Карл-Георг Вельман, Пуцін можа і памыліцца ў сваёй ацэнцы:
«Палітыка Расеі дасягнула аднаго. Зь яе пункту гледжаньня ўзмацненьне НАТО зьяўляецца контрпрадуктыўным. І раптам цяпер на Захадзе зноў паўсталі сцэнары пагрозаў з расейскага боку. І эўрапейскія краіны зноў кажуць: „Мы павінны быць гатовыя абараняць сябе супраць Расеі сіламі НАТО“. Гэтыя сцэнары вядуць да большай згуртаванасьці эўрапейцаў і іх амэрыканскіх партнэраў. Гэта адно з наступстваў, якое паказвае, што ні ў адной эўрапейскай краіны няма свайго асаблівага шляху, няма яго і ў Нямеччыне, і што ўсе мы, эўрапейцы, сустрэнем любыя выклікі з належнай рашучасьцю.
Эўрапейская палітыка зьдзейсьніла памылку, мяркуючы, што яе адносіны з Украінай — выключна двухбаковая справа, у якой Маскве слова ня дадзена. Але калі жадаць нейкага новага парадку ў гэтым рэгіёне, дык гэта нельга рабіць супраць волі Расеі. Трэба імкнуцца да дыялёгу зь ёй у пошуках ўзаемавыгадных рашэньняў, асабліва ў эканамічнай сфэры і сфэры энэргетычнай палітыкі. Але гэтага не зрабілі ні Эўразьвяз, ні Расея. Абедзьве палітычныя стратэгіі ў дачыненьні да Ўкраіны пацярпелі паразу — як расейская, так і эўрапейская. Мы ўвесь час настойвалі на палітыцы „ці — ці“, Расея таксама. Мы казалі Ўкраіне: ці асацыяцыя з Эўразьвязам, ці нічога. А расейцы казалі: ці Мытны зьвяз, ці нічога. Ніхто ня меў права ставіць Украіну перад падобнай альтэрнатывай. Мы павінны зараз падумаць аб тым, якія разумныя крокі варта распачаць, каб зрабіць Эўразьвяз і Мытны зьвяз сумяшчальнымі», — кажа Карл-Георг Вельман.
Амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама, абвяшчаючы аб тым, што ён падпісаў указ аб увядзеньні санкцый супраць адзінаццаці чалавек, якія маюць дачыненьне да расчляненьня Украіны, зрабіў акцэнт на тым, што гэта толькі адзін з крокаў у кампаніі ціску на Маскву з мэтай пераканаць яе распачаць крокі да дээскаляцыі крызысу. Прэзыдэнт Абама нагадаў пра тое, што ўжо былі ўведзеныя візавыя абмежаваньні супраць расейскіх дзяржаўных функцыянэраў, пра тое, што да санкцый далучаюцца эўрапейскія краіны, і далейшыя правакацыі на Ўкраіне толькі ўзмоцняць дыпляматычную ізаляцыю Расеі і прывядуць да пагаршэньня эканамічнай сытуацыі.
Вядучыя амэрыканскія газэты зь непрыхаваным скепсісам ацанілі апошні жэст Белага Дома на адрас Расеі. Газэта The Wall Street Journal называе «антысур’ёзнымі» новыя санкцыі і саркастычна віншуе прэзыдэнта ЗША са скокам акцый на расейскіх фондавых біржах пасьля апублікаваньня гэтага рашэньня. Газэта зьвяртае ўвагу, што ні адзін чалавек з рэальным уплывам з бліжэйшага атачэньня Ўладзімера Пуціна ня быў у ліку аштрафаваных.
Улічваючы «слабасьць расейскай эканомікі і яе залежнасьць ад заходніх рынкаў капіталу, Злучаныя Штаты і Эўропа валодаюць інструмэнтамі ціску. Санкцыі, абвешчаныя Баракам Абамам, не проста бескарысныя. Горш за тое, у выніку іх увядзеньня Злучаныя Штаты выглядаюць слабымі», — піша The Wall Street Journal.
The Washington Post, завочна адказваючы намесьніку прэм’ер—міністра Расеі Дзьмітрыю Рагозіну, які выказаў здагадку, што за гэтымі санкцыямі стаіць нейкі жартаўнік, піша пра тое, што «гэта ня розыгрыш, але гэта нельга назваць і сур’ёзным пакараньнем. Зразумела, што адміністрацыя Абамы, прымаючы гэтыя захады, хоча паглядзець, ці дастаткова гэтага сымбалічнага жэсту для таго, каб прымусіць Пуціна ўзяць паўзу».
Зрэшты, кіраўнік амэрыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэймер не настолькі расчараваны апошняй рэакцыяй ЗША на расейска-ўкраінскі крызіс. Ён лічыць, што новыя меры пакараньня расейскіх уладаў ня змусяць сябе доўга чакаць:
— Я б ацэньваў гэтыя санкцыі як добры першы крок, але гэта толькі першы крок. На маю думку, гэты крок можна было б распачаць і да крымскага рэфэрэндуму. Я хацеў бы, каб ужо ў гэтым сьпісе былі людзі зь бліжэйшага атачэньня Ўладзімера Пуціна, вышэйшыя прадстаўнікі бізнэс-супольнасьці. ЗША разам з Эўрапейскім Зьвязам павінны «засяліць» гэтыя сьпісы такім чынам, каб бліжэйшае атачэньне Пуціна адчула фінансавы ціск.
— Але пакуль Дзьмітры Рагозін, напрыклад, пасьмейваецца з Белага Дома?
— Паглядзім, ці да сьмеху яму будзе, калі ён апынецца ў сьпісе пакараных Эўрапейскім Зьвязам, ці будуць пэўныя расейскія бізнэсмэны сьмяяцца пасьля таго, як яны знойдуць свае імёны ў гэтым сьпісе. Паглядзім, ці засьмяюцца яны пасьля таго, як расейскія банкі і дзяржаўныя прадпрыемствы апынуцца ў сьпісах тых, каго падверглі санкцыям. Так, мяркуючы па рэакцыі фінансавых рынкаў у Расеі, мяркуючы па рэакцыі расейскіх чыноўнікаў, шмат хто ў Расеі ўспрыняў гэта рашэньне як жарт. Я думаю, яны памыляюцца. Са свайго досьведу працы ва ўрадзе я ведаю, наколькі цяжка (па розных прычынах)
Захад павінен рыхтавацца да таго, што ў вырашэньні міжнародных праблемаў яму давядзецца адмовіцца ад партнэрства з Пуціным
Выбар аб’ектаў санкцыяў вельмі шырокі. Усе чальцы расейскай Рады па нацыянальнай бясьпецы заслугоўваюць занясеньня ў сьпіс, усе чальцы Савета Фэдэрацыі, якія прагаласавалі за санкцыянаваньне прымяненьня сілы ва Ўкраіне. Ўцёкі капіталу з Расеі ў мінулым годзе склалі 63 мільярды даляраў, — гэта паказвае на значную цікавасьць расейцаў, якія валодаюць сродкамі, да перамяшчэньня сваіх капіталаў у заходнія сховішчы. Так што гэта радасьць або ўздых палёгкі могуць быць заўчаснымі. Я думаю, што не ў такой далёкай будучыні Ўладзімер Пуцін павінен быць унесены ў гэты сьпіс, паколькі менавіта ён нясе галоўную адказнасьць за тое, што адбылося. Прыгадаем, што імя Лукашэнкі ўнесенае ў «беларускі» ліст санкцыяў, а паводзіны Пуціна больш небясьпечныя за паводзіны Лукашэнкі. Захад павінен рыхтавацца да таго, што ў вырашэньні міжнародных праблемаў яму давядзецца адмовіцца ад партнэрства з Пуціным, — кажа Дэвід Крэмер.
Эўрапейскі Зьвяз на нарадзе міністраў замежных справаў у панядзелак таксама прыняў рашэньне аб увядзеньні санкцыяў у дачыненьні да 21 грамадзяніна Расеі і Крыму. Гэтым чыноўнікам будзе забаронены ўезд у Эўразьвяз, іх актывы ў Эўропе замарожаныя. Аднак ужо ў чацьвер на саміце кіраўнікоў урадаў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі гэты сьпіс можа быць пашыраны. Ня выключана, што за гэтым рушаць усьлед і больш глябальныя, а ня толькі пэрсанальныя санкцыі. Але ці гатовы да іх Эўразьвяз і, у прыватнасьці, ФРГ?
Прафэсар Райнэр Лінднэр, выканаўчы дырэктар Камітэту па эканамічных узаемаадносінах з Усходняй Эўропай — ўплывовай ў Германіі арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы нямецкіх кампаніяў, што займаюцца бізнэсам на постсавецкай прасторы і ва Ўсходняй Эўропе — сказаў 10 дзён таму:
«Калі пачнецца абмен санкцыямі, дык прачнёмся ў іншым сьвеце». Экспэрт меў на ўвазе эканамічныя санкцыі. Пакуль пра іх гаворкі ня ідзе.
Сьпікер па пытаньнях зьнешняй палітыкі фракцыі блёку партый ХДС/ХСС у бундэстагу Філіп Місфельдэр зазначыў:
«У дачыненьні да санкцыяў у галіне тавараабмену я настроены скептычна, бо яны ўдарылі б па працоўных месцах у Нямеччыне. У сэктары газы і нафты нам таксама нельга пераацэньваць свае магчымасьці, у прыватнасьці наіўна будзе меркаваць, што аднабаковыя захады з нашага боку могуць моцна нашкодзіць Расеі».
Пасьля такой заявы зразумела, чаму менавіта ФРГ часьцей за іншыя краіны ЭЗ націскае на тормаз, калі гаворка заходзіць пра санкцыі. Але палітычная ацэнка рэфэрэндуму ў Крыме тым ня менш выяўленая ясна. Паводле прадстаўніка канцлера па сувязях з прэсай Штэфэна Зайбэрта, гэты рэфэрэндум супярэчыць канстытуцыі Ўкраіны і міжнароднаму праву:
«Гэты рэфэрэндум зьяўляецца з нашага пункту гледжаньня нелегальным. Нямеччына асуджае правядзеньне гэтага неправавога галасаваньня. Мы, як і нашы эўрапейскія партнэры, ня толькі аспрэчваем правамоцнасьць рэфэрэндуму. Мы не прызнаем і яго вынікі», — заявіў Зайбэрт.
І, тым ня менш, нават такія прыхільнікі санкцыяў, як сёньня апазыцыйная Партыя Зялёных, разумеюць небясьпеку і абмежаваныя магчымасьці санкцыйнай вайны. Сустаршыня Партыі Зялёных Сімонэ Петэр зазначыў:
«Мы залежым ад паставак расейскіх энэрганосьбітаў, ня толькі газа, але таксама вугалю і ўрану. Гэта падахвочвае абодва бакі шукаць магчымасьці, альтэрнатыўныя вайне санкцыяў, якая прывяла б да цяжкіх эканамічных наступстваў».
Абмежаваныя магчымасьці санкцыяў разумеюць і ў Эўропе ў цэлым. Міністар замежных спраў Люксэмбурга Жан Асэльборн мяркуе, што самымі моцнымі санкцыямі статус-кво аднавіць ня ўдасца:
«Дэ-юрэ і дэ-факта — гэта два розныя апісаньні становішча, але з пункту гледжаньня рэальнай палітыкі ў нядзелю аддзяленьне Крыму стала фактам, які адбыўся-такі».
Яшчэ адзін прадстаўнік партыі Ангелы Мэркель ХДС, сябра камісіі Бундэстага па зьнешняй палітыцы Карл-Георг Вельман кажа:
«Санкцыі — гэта заўсёды апошні сродак, які паказвае бясьсільле палітыкі і дыпляматыі. У канчатковым выніку, калі Расея ня будзе гатовая знайсьці
палітычная эліта Расеі нікуды ня годная, калі яна мяркуе магчымым у 21 стагодзьдзі вырашаць канфлікты інтарэсаў ваенным шляхам
Газэта Süddeutsche Zeitung піша пра тое, што Пуцін ня верыць у рашучасьць і цягавітасьць эўрапейцаў у гэтым канфлікце і ня бачыць з гэтага боку небясьпекі для сябе. Ён ня верыць, што дыпляматычны карантын Захаду ў дачыненьні да Расеі будзе доўжыцца колькі-небудзь сур’ёзна доўга. Але, як лічыць Карл-Георг Вельман, Пуцін можа і памыліцца ў сваёй ацэнцы:
«Палітыка Расеі дасягнула аднаго. Зь яе пункту гледжаньня ўзмацненьне НАТО зьяўляецца контрпрадуктыўным. І раптам цяпер на Захадзе зноў паўсталі сцэнары пагрозаў з расейскага боку. І эўрапейскія краіны зноў кажуць: „Мы павінны быць гатовыя абараняць сябе супраць Расеі сіламі НАТО“. Гэтыя сцэнары вядуць да большай згуртаванасьці эўрапейцаў і іх амэрыканскіх партнэраў. Гэта адно з наступстваў, якое паказвае, што ні ў адной эўрапейскай краіны няма свайго асаблівага шляху, няма яго і ў Нямеччыне, і што ўсе мы, эўрапейцы, сустрэнем любыя выклікі з належнай рашучасьцю.
Абедзьве палітычныя стратэгіі ў дачыненьні да Ўкраіны пацярпелі паразу — як расейская, так і эўрапейская