Сёньня дачка прафэсара МГІМО Андрэя Зубава Ірына Бобрынская напісала ў сваім Фэйсбуку, што яе бацуьку праз загадчыка катэдры перадалі паведамленьне рэктара аб звальненьні.
Днямі прафэсар Андрэй Зубаў выступіў на расейскім рэсурсе «Ведомости» з артыкулам-заклікам да расейцаў не падтрымліваць палітыкаў у іх дзеяньнях ва Ўкраіне. Паводле Зубава, палітычная эліта ўцягвае Расею ў авантуру, вынікам якой можа стаць крах самой Расеі.
Прафэсар параўнаў дзеяньні ўлады Пуціна з дзеяньнямі Гітлера, які таксама бараніў нямецкія нацыянальныя мяншыні ў суседніх краінах.