Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа беларускага дысыдэнта Кукабакі рассакрэчаная


Міхаіл Кукабака
Міхаіл Кукабака

Дысыдэнт савецкіх часоў Міхась Кукабака атрымаў паведамленьне, што матэрыялы ягонай судова-псыхіятрычнай экспэртызы за 1970 і наступныя гады рассакрэчаныя.

«Мінула сем з паловай гадоў хаджэньняў па ўсіх судах. Куча розных заяваў, запытаў у МУС, ФСБ, СК, Генпракуратуру, Міністэрства аховы здароўя... Надакучыла пералічваць. І паўсюль атрымліваў адмову. Але вось у лютым, нарэшце, прыйшло паведамленьне, што матэрыялы псыхэкспэртызы за 1970 і наступныя гады рассакрэчаныя», — паведаміў Кукабака праваабарончаму цэнтру «Вясна».

За амаль 17 гадоў зьняволеньня Міхась Кукабака тройчы быў ізаляваны ў вар’ятні. Ён стаў ахвярай выкарыстаньня псыхіятрыі ў палітычных мэтах.

У 1991 годзе Міхась Кукабака быў рэабілітаваны.

У сакавіку 2006 году ён зрабіў спробу азнаёміцца з экспертным заключэньнем па сваёй справе за 1970 год, але яна была безвыніковай. З тых часоў пачаліся яго хаджэньні па судовых інстанцыях і іншых дзяржустановах.

У 2007 годзе яму дазволілі часткова азнаёміцца з матэрыяламі першай крымінальнай справы, але пераважна інфармацыя заставалася пад грыфам «сакрэтна».

Міхась Кукабака — беларускі й савецкі праваабаронца, аўтар публіцыстычных матэрыялаў, якія ў 1970-1980-я распаўсюджваліся праз самвыдат і замежныя радыёстанцыі; палітычны вязень.

Жыве ў Маскве, працуе ў Маскоўскай хэльсынскай групе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG