Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад біятляніста Новікава зноў чакаюць сэнсацыю

Славенка Ціна Мазэ цалуе сьнег у фінішнай зоне пасьля выступу ў жаночым спуску
1/10 Славенка Ціна Мазэ цалуе сьнег у фінішнай зоне пасьля выступу ў жаночым спуску
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Нарвэжац Магнус Крог (сьпераду) падчас лыжнага кросу
2/10 Нарвэжац Магнус Крог (сьпераду) падчас лыжнага кросу
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Пераможца Эрык Фрэнцэль зь Нямеччыны падскочыў на подыуме. Другое месца ў Акіта Ватабе зь Японіі (зьлева) і трэцяе месца ў нарвэжца Магнуса Крога. Гэта быў лыжны крос на 10 кілямэтраў
3/10 Пераможца Эрык Фрэнцэль зь Нямеччыны падскочыў на подыуме. Другое месца ў Акіта Ватабе зь Японіі (зьлева) і трэцяе месца ў нарвэжца Магнуса Крога. Гэта быў лыжны крос на 10 кілямэтраў
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Брамніца зь Фінляндыі Нора Раці ратуе сваю браму ў часе хакейнага матчу са Швэйцарыяй
4/10 Брамніца зь Фінляндыі Нора Раці ратуе сваю браму ў часе хакейнага матчу са Швэйцарыяй
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Валанцёры атрымліваюць асалоду ад купаньня ў Чорным моры недалёка ад Алімпійскага парку
5/10 Валанцёры атрымліваюць асалоду ад купаньня ў Чорным моры недалёка ад Алімпійскага парку
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Каманды Кітая і ЗША падчас спаборніцтваў у кёрлінгу.
6/10 Каманды Кітая і ЗША падчас спаборніцтваў у кёрлінгу.
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Фігурыстка Натальля Папова з Украіны падчас трэніроўкі
7/10 Фігурыстка Натальля Папова з Украіны падчас трэніроўкі
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Нямецкі пілёт Тобіас Вэндль (сьпераду) і Тобіас Арльт бяруць удзел у санных спаборніцтвах. Яны выйгралі золата
8/10 Нямецкі пілёт Тобіас Вэндль (сьпераду) і Тобіас Арльт бяруць удзел у санных спаборніцтвах. Яны выйгралі золата
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Залаты прызёр Карына Фогт зь Нямеччыны, срэбны прызёр Даніэла Ірашка-Штольц з Аўстрыі і бронзавы прызёр Колін Матэль з Францыі падчас цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў у скачках з трампліну
9/10 Залаты прызёр Карына Фогт зь Нямеччыны, срэбны прызёр Даніэла Ірашка-Штольц з Аўстрыі і бронзавы прызёр Колін Матэль з Францыі падчас цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў у скачках з трампліну
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Збынэк Міхалэк (зьлева) з Чэхіі (у белым) змагаецца Маркусам Кругерам са Швецыі у першым пэрыядзе хакейнай гульні.
10/10 Збынэк Міхалэк (зьлева) з Чэхіі (у белым) змагаецца Маркусам Кругерам са Швецыі у першым пэрыядзе хакейнай гульні.
Асноўныя падзеі кожнага дня ў фотаздымках зімовай Алімпіяды 2014 году.
Previous slide
Next slide

12 лютага беларусы на Алімпіядзе ў Сочы адпачывалі — ніхто ня быў заяўлены ў дысцыплінах, дзе вяліся мэдалёвыя разборкі.

А вось, сёньня, 13-га, настае час «Ч» прынамсі для аднаго зь беларускіх біятляністаў. Акурат чатыры гады таму ў канадзкім Ванкувэры Сяргей Новікаў учыніў сэнсацыю, ўзьняўшыся на другую прыступку п’едэсталу.

Паколькі спартовец паказаў абсалютна аднолькавы час з «каралём біятлёну» Оле Б’ёрндаленам з Нарвэгіі, арганізатарам нічога не заставалася, як уручыць два срэбныя мэдалі.

Сёньня Новікаў зноў стартуе ў індывідуальнай гонцы на 20 кілямэтраў і заўзятары занятыя адным пытаньнем — ці здолее 35-гадовы ўраджэнец Чавусаў пераўтварыць сэнсацыю ў заканамернасьць? Прынамсі ягоны нарвэскі калега, які адсьвяткаваў 40-гадовы юбілей, ужо давёў, што ўзрост рэкордам не перашкода. З

Зь іншых прадстаўнікоў Беларусі на трасу выйдуць Уладзімер Чапелін, Яўген Абраменка і Аляксандар Дарожка.

Гэтаксама на 13 лютага заплянаваныя лыжныя гонкі ў жанчын клясычным стылем. На 10-кілямэтровую дыстанцыю выйдзе адзіная беларуска — Алена Саньнікава. У папярэдніх выступах спартоўка не вызначалася высокімі паказчыкамі і фінішавала ў хвасьце рэйтынгавага сьпісу.

Тым часам у агульным мэдалёвым заліку Сочы-2014 зьмяніўся лідэр. Пасьля ўдалых выступаў у санным спорце на першае месца выйшла зборная Нямеччыны, у актыве якой ужо 6 залатых мэдалёў. Канада, Нарвэгія і Нідэрлянды маюць па 4 залатыя мэдалі, гаспадары — расейцы — на вышэйшую прыступку ўздымаліся двойчы. Дзякуючы біятляністцы Дар’і Домрачавай, у мэдалёвым рэйтынгу на 11-й пазыцыі разьмясьцілася каманда Беларусі.

Усяго алімпійскія мэдалі заваёўвалі прадстаўнікі 25 краінаў — з амаль сотні, якія дэлегавалі ў Сочы сваіх атлетаў.

Дарэчы, пасьля шумнага адзначэньня перамогі ў кампаніі з Лукашэнкамі, алігархамі і спартовымі функцыянэрамі, Дар’я Домрачава наклала мараторый на кантактаваньне з прэсай і заўзятарамі. Што было крытычна ўспрынята ў стане яе прыхільнікаў. Яны незадаволеныя: чаму наладзіць вячоркі з чыноўнікамі можна, а правесьці аўтограф-сэсію штосьці замінае?
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG