Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі Эўрамайдану паглядзелі «Жыве Беларусь!» (фота)


На Эўрамайдане паказалі «Жыве Беларусь!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:42 0:00
Наўпроставы лінк

На Эўрамайдане паказалі «Жыве Беларусь!»

Паказ адбыўся ў суботу, 8 лютага, ва «Ўкраінскім доме», захопленым пратэстоўцамі. Літаральна за дзьве сотні мэтраў — барыкады, дзе адбываліся сутычкі на вул.Грушэўскага

Удзел у паказе ўзялі некалькі соцень чалавек. Першы паверх «Украінскага дома», занятага пратэстоўцамі ў мінулым месяцы, быў запоўнены.

Стужку прэзэнтаваў адзін з аўтараў Францішак Вячорка. Пасьля фільму адбылася дыскусія, якая зацягнулася амаль на 2 гадзіны.

На паказе прысутнічалі дзясяткі байцоў у масках, у тым ліку беларускія актывісты, якія прыехалі падтрымаць Эўрамайдан.

Паказ зладжаны зь ініцыятывы Студэнцкай асамблеі.

Фота: Olga Halchenko і Alexandra Alyoshina








Фільм «Жыве Беларусь!» зьняты ў 2012 годзе польскім рэжысэрам беларускага паходжаньня Кшыштафам Лукашэвічам паводле сцэнара, напісанага супольна з Францішкам Вячоркам. У фільме зьняліся беларускія акторы.



Фільм апавядае пра сучасную Беларусь. Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя сьпісы. У войску ён пачынае весьці дзёньнік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзёньнік перарастае ў адкрытае супрацьстаяньне з рэжымам.

Фільм здымаўся ў лістападзе-сьнежні 2011 году ў Польшчы. Аднак Амбасада Беларусі ў Польшчы рэзка асудзіла фільм і заклікала не паказваць у кінатэатрах

Фільм часткова заснаваны на фактах біяграфіі Францішка Вячоркі.

Фільм быў паказаны на кінафэстывалях у Канах, Бэрліне, польскім Цешыне (Польшча), Леўвардэне (Нідэрлянды), Кіеве (Украіна), Быдгашчы (Польшча),Торуні (Польшча), Сэтубале (Партугалія), Чыкага (ЗША), Таронта (Канада), Празе (Чэхіі), Вільні (Літва) і інш. Фільм уганараваны гран-пры на кінафэстывалях у Вене (Аўстрыя), Варшаве (Польшча), Стамбуле (Турэччына), прызам глядацкіх сымпатыяў — у Гдыні (Польшча), за найлепшы сцэнар — у Брусэлі (Бэльгія), за найлепшую музыку — у Трускаўцы (Украіна).

Музыку да фільму напісаў Лявон Вольскі.

Актору Анатолю Кату за ўдзел у фільму скасавалі кантракт на дзяржаўнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG