Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Церашковіча звальняюць з ЭГУ

абноўлена

Павал Церашковіч
Павал Церашковіч

Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Анатоль Міхайлаў адмовіўся кіраўніку Сэната ЭГУ Паўлу Церашковічу ў магчымасьці працягнуць працоўны кантракт.

Павал Церашковіч падаў у рэктарат заяву з просьбай працягнуць кантракт, бо ёсьць патрэба падоўжыць дзеяньне віду на жыхарства ў Літве.

Аднак на заяве стаіць рэзалюцыя рэктара Анатоля Міхайлава: адмовіць.

«Гэта азначае, што да канца верасьня я яшчэ магу выкладаць ва ўнівэрсытэце, пакуль дзейнічае мой кантракт, — патлумачыў Радыё Свабода Павал Церашковіч. — Аднак фактычна пасьля 23 красавіка, калі сканчаецца дзеяньне віду на жыхарства, я ўжо не магу гэта рабіць».

Прадстаўніца дэпартамэнту па камуніцыях ЭГУ паведаміла Свабодзе, што асабістыя справы супрацоўнікаў унівэрсытэту яны не камэнтуюць.

Свабода будзе дамагацца тлумачэньняў Анатоля Міхайлава.


Церашковіч: Паміж рэктарам Міхайлавым і рэктарам Гарадзенскага ўнівэрсытэту няма розьніцы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG