Міністар зьвяртаецца да грамадзяне Ўкраіны і прадстаўнікоў замежных дзяржаў.
У звароце ён сьцьвярджае, што падзеі апошніх дзён у сталіцы Ўкраіны паказалі, што спробы ўлады мірна вырашыць канфлікт, не зьвяртаючыся да сілавога супрацьстаяньня, застаюцца марнымі:
«Нашы заклікі не пачутыя, дамоўленасьці аб замірэньні парушаюцца. У бок міліцыі, якая не ўжывае сілу, бо працягваюцца перамовы ўлады і апазыцыі, зноў паляцелі брук і „кактэйлі Молатава“, падпалены жылы дом.
Радыкальны дэпутат Алег Ляшко заклікаў затрымліваць і нападаць на праваахоўнікаў. Як вынік, ноччу адзін міліцыянт забіты стрэлам у галаву, трое праваахоўнікаў захопленыя на Майдане Незалежнасьці. Адзін з іх, цяжка паранены, у шпіталі, яшчэ двух працягваюць утрымліваць у будынку Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі».
Паводле Захарчанкі, перамовы міліцыі зь лідэрамі пратэстаў і апазыцыйнымі дэпутатамі, якія працягваліся ноччу, не далі выніку:
«Яны ўжо ня могуць паўплываць на радыкальныя групоўкі, якія кантралююць захопленыя будынкі і ладзяць сілавыя акцыі. Паводле апэратыўнай інфармацыі, атрыманай праваахоўнікамі, у Доме прафсаюзаў і КГДА назапашваецца агнястрэльная зброя».
Захарчанка кажа, што апазыцыйныя лідэры не адмяжоўваюцца ад радыкальных сіл, але ўжо не ў стане іх кантраляваць і падвяргаюць небясьпецы грамадзян Украіны.