Фігурант справы аб падпале дзьвярэй у бабруйскім КДБ, моладзевы актывіст, палітвязень Яўген Васьковіч, які ўжо 15 месяцаў адбывае пакараньне ў магілёўскай турме № 4, правёў за гэты час у карцэры 247 дзён, або прыкладна 8 месяцаў. Пакараньне штрафным ізалятарам ва ўмовах турэмнай установы выкарыстоўваецца адміністрацыяй або дзеля таго, каб спыніць кантакты вязьня з вонкавым сьветам, або каб прычыніць яму дадатковыя нягоды.
Які плён прыносяць такія захады папраўчаму працэсу ў цэлым? Як адбіваецца ўтрыманьне ў штрафным ізалятары на саміх зьняволеных? Гэтыя пытаньні мы абмяркуем у нашай сёньняшняй перадачы.
Спачатку цытата з адмысловага звароту ў падтрымку Яўгена Васьковіча. Належыць яна лідэру Маладога фронту, былому палітвязьню Зьмітру Дашкевічу:
«Турэмны ізалятар беларускай турмы — гэта ўзаконены антычалавечы (слова „антыгуманны“ тут гучыць нават сьмешна!) мэханізм катаваньня... Я, напрыклад, для таго каб ня здохнуць у ізалятары ад холаду, быў вымушаны падымацца 5 разоў за ноч на паўгадзінную зарадку: прысядаў, адціскаўся, махаў рукамі — рабіў што толькі можна, каб троху сагрэцца і гадзінку якую, пакуль не астынеш, пасьпець кемарнуць. Калі я падымаўся 4 разы — гэта лічылася вельмі ўдалаю ноччу. Калі ў такім рэжыме я праседзеў аднойчы месяц, мне здавалася: яшчэ сутак 10 — і можна выносіць байца. А я ж адседзеў недзе толькі паўгода зь першых двух гадоў зонаўскіх матаньняў. Яўген жа сядзіць бязвылазна — кожны месяц па 10–20 сутак ШЫЗА, і наперадзе ў яго яшчэ 4 жахлівыя гады!»
Як сьведчаць праваабаронцы «Плятформы», нізкая тэмпэратура ўзімку характэрная для штрафных камэраў, бо пры будаўніцтве гэтыя памяшканьні адмыслова заглыбляюцца ў зямлю. У камэрах, як правіла, нестае сьвятла. Недахоп паветра адчуваецца ня менш: прыбіральня, дакладней — дзірка ў падлозе, адразу пры дзьвярах. У новых пабудовах дзірка адгароджаная, у старых такой перагародкі няма. Шпацыры ў дворыку штрафнікам забароненыя.
Паводле супрацоўніка «Плятформы», былога фігуранта справы Плошчы, палітвязьня Мікіты Ліхавіда, які зь дзевяці месяцаў адседкі траціну правёў у ШЫЗА, самае цяжкае ў такім пакараньні — гэта псыхалягічны момант. Штрафны ізалятар — гэта заўсёды стрэс нават для самай устойлівай псыхікі. Ты не бязь цяжкасьці здолеў наладзіць нейкі побыт у атрадзе, настроіўся на пэўны лад жыцьця, маеш пэўнае кола сяброў-сядзельцаў, у цябе наладжаныя кантакты з роднымі — званкі, лісты, перадачы. Але зь пераводам у ШЫЗА ты ў адзін момант страчваеш усё гэта. Трэба адаптавацца абсалютна да іншых умоваў. У тым ліку да таго, з кім вымушаны сядзець, або прызвычайвацца быць увесь час аднаму, калі цябе кінулі ў камэру-адзіночку.
«Ведаеце, такая адаптацыя лягчэй даецца маладзейшым. Сталым людзям пераносіць гэта цяжка. Галоўнае, каб галава заставалася на месцы. Інакш могуць настаць незваротныя псыхічныя зьмены. Нездарма адмыслоўцы кажуць, што ўва ўмовах беларускай турмы такія зьмены, нават без штрафных ізалятараў, могуць настаць ужо пасьля пяці гадоў адседкі. Самае цяжкае ва ўмовах ШЫЗА — гэта ўсьведамленьне таго, што час праходзіць проста так, абсалютна бязмэтна. Што ў гэтай камэры? Кніжку ты не пачытаеш, нічога не напішаш. Нельга. Ізноў жа — спортам ня зоймесься. Тэарэтычна гэта магчыма, але арганізм вельмі зьнясільваецца, і толькі адзінкі робяць спартыўныя практыкаваньні, не рызыкуючы падарваць здароўе. Сама камэра нібыта створаная дзеля таго, каб патроху-патроху гэтую жыцьцёвую энэргію ў цябе забіраць...»
Адрозна ад папраўчай калёніі, у «крытцы», дзе цяпер Яўген Васьковіч, ШЫЗА — гэта заўсёды карцэр, камэра-адзіночка. Паводле амэрыканскіх псыхолягаў, у пераважнай большасьці дасьледаваных імі вязьняў у ізаляцыі ад іншых назіраўся «псыхоз зьняволеньня» — розныя кагнітыўныя, эмацыйныя, сацыяльныя ды саматычныя расстройствы, аж да галюцынацыяў, дэпэрсаналізацыі і г.д. Зь іншага боку, сьведчаць навукоўцы, сярод дасьледаваных была і меншасьць, на якой ізаляцыя так цяжка не адбівалася. Гэта, як правіла, асобы з устойлівай псыхікай і высокім інтэлектам.
Як кажа Мікіта Ліхавід, паводле зьвестак, якія мае «Плятформа», Яўген пераносіць адзіноту больш-менш нармальна. У шэрагу лістоў на волю ён просіць сяброў не рабіць шуму ў СМІ вакол яго ўтрыманьня за кратамі, бо гэта ў выніку абарочваецца супраць яго. Напэўна, да гэтага часам і варта прыслухоўвацца.
Ліхавід: «Увогуле, турэмны рэжым мае свае правілы, ён жыве па сваіх законах. І часам людзі, якія далёкія ад усяго гэтага, але ўсёй душой хочуць дапамагчы вязьню, да чагосьці дакапацца, яны нярэдка могуць нанесьці шкоду сядзельцу. Такім людзям, напэўна, трэба спачатку ўсё добра ўзважыць, перш чым туды лезьці. Чалавек там сам можа разабрацца, як яму лепш і як зрабіць больш правільна. Што я магу сказаць дакладна, — што Яўгена там у крыўду ніхто ня дасьць. Гэта ня тая супольнасьць, дзе людзей кідаюць у топку».
Былы асуджаны паводле крымінальнага артыкула Аляксандар правёў у ШЫЗА як парушальнік рэжыму паўгода запар. У сваім допісе ён распавёў, чаму трапіў у штрафны ізалятар і ўтрымліваўся там шэсьць месяцаў, хоць заканадаўствам прадугледжана ўсяго 10 сутак.
Паводле праваабаронцаў «Плятформы», шэсьць месяцаў запар у ШЫЗА — гэта, на жаль, не мяжа.
«Хутчэй за ўсё, у нас, як і ў Расеі, чалавек можа знаходзіцца ў ШЫЗА і год, і тры», — кажа намесьніца дырэктара «Плятформы» Алёна Красоўская-Касьпяровіч. — Толькі ў суседзяў праваабаронцы маюць магчымасьць трапіць у турмы і, адпаведна, зрабіць парушэньні здабыткам галоснасьці, а ў нас — не. Нашы асуджаныя ды іхнія сваякі ўсё яшчэ баяцца самі выходзіць на праваабаронцаў і журналістаў».
Пры канцы сьнежня 58-гадовага асуджанага Магілёўскай папраўчай калёніі № 15 Пятра Кучуру суд згодна з артыкулам 411 як злоснага парушальніка працэсу выпраўленьня перавёў на больш жорсткі рэжым у турму № 4. Гэта адбылося пасьля некалькіх месяцаў адседкі спачатку ў ШЫЗА, а потым у ПКТ (памяшканьні камэрнага тыпу). У сваім лісьце да жонкі Людмілы ўжо з новага месца адседкі ён напісаў, што на разьвітаньне перад этапам пачуў ад аднаго з адказных супрацоўнікаў калёніі: «Усім зразумела, што ты ні ў чым не вінаваты, але і ты, і любы іншы зэк павінен разумець, што ніякай праўды вам тут не дабіцца. Такое немагчыма».
Як кажа Людміла Кучура, адчуваецца, што настрой у мужа крыху палепшаў. Рады, што трапіў у камэру, дзе 6 чалавек. Бо дагэтуль у яго былі тры месяцы адзіночкі, і пераносіць гэта яму было вельмі цяжка:
«Піша, што прынялі яго добра. Аднак і сукамэрнікі, і людзі з турэмнай адміністрацыі ўвесь час пыталіся: „Ну што такога мог зрабіць гэты хворы дзед, каб яго кідалі на выпраўленьне на строгі рэжым? Тут, урэшце, турма ці дом састарэлых?!“ Таксама ў майго мужа было ўжо першае тэлефанаваньне дадому — у нас не было сувязі зь верасьня. Тэлефанаваць ён можа раз на месяц. Перадачы забароненыя — толькі адна 2-кіляграмовая бандэроля, што вельмі кепска, калі чалавек хворы. Дазволена таксама адно кароткае спатканьне на год. Гэта мяне таксама бянтэжыць».
Ці варта асуджаных на строгі рэжым ды іхніх сваякоў абмяжоўваць адным кароткім спатканьнем на год, тым больш калі самі вязьні ці іхнія бацькі — пажылыя ды хворыя? З такім пытаньнем наша праграма зьвярнулася да мінакоў на вуліцах Горадні, непадалёк ад крытай турмы № 1.
Сярод апытаных аказалася і супрацоўніца гэтай установы. Яна лічыць, што са спатканьнямі ніякіх праблемаў няма. Астатнія з гэтым ня згодныя.
Расейскі адвакат, у мінулым асуджаны на 5 гадоў няволі Ўладзімер Жарабёнкаў, які сярод іншых абараняў інтарэсы Юліі Цімашэнкі, перакананы, што ў пляне выпраўленьня асуджаных дадатковыя іх кантакты з роднымі нашмат больш эфэктыўныя, чым пакараньне штрафным ізалятарам ды крытай турмой. Хоць фактычна пэнітэнцыярная сыстэма Расеі, Беларусі, шэрагу іншых постсавецкіх краінаў ужо перастала быць інстытутам выпраўленьня. Гэта машына здушэньня асобы, а таксама крыніца ўзбагачэньня турэмшчыкаў. І ў расейскіх, і ў беларускіх турмах хіба што 30% сядзяць за рэальна зьдзейсьненыя злачынствы. Астатнія апынуліся за кратамі празь нацягнутыя абвінавачаньні, некаторыя ўвогуле незразумела за што.
«Для таго каб чалавек выйшаў з-за кратаў сацыяльна нармальным, яму трэба кантактаваць зь сям’ёй, каб яна не распалася. А ў большасьці ЗК сем’і распадаюцца — каму яны патрэбныя? Як можна выправіць чалавека тымі тэрмінамі ў 17–20 гадоў? Гэта тое самае, што чалавека на Марс накіраваць. Вернецца ён пасьля такой „вандроўкі“ — добра, не — так яму і трэба».
«Цікава, ці хто з адказных прадстаўнікоў пэнітэнцыярнай сыстэмы задумваўся над тым, наколькі сёньня сфармалізаваны працэс выпраўленьня? — рытарычна пытаецца былы асуджаны Фэлікс Пэкер. Сёньня ён жыве і ладзіць бізнэс у Расеі, у нулявыя быў пасьпяховым беларускім прадпрымальнікам. За 4 гады адседкі ў расейскіх ды беларускіх вязьніцах напісаў кнігу «Дзесяць гадоў і адзін дзень Ігара Саўчанкі», у якой апавёў, хто і за што сядзіць за кратамі ў турмах постсавецкай прасторы:
«У чым сёньня выяўляецца тое ж „злоснае непадпарадкаваньне“? У тым, што чалавек, напрыклад, не бярэ ў рукі мятлу і не мяце! А вось калі ён мятлу ў рукі ўзяў і нешта падмёў, дык ён ужо выправіўся! Значыць, яго ўжо можна выпускаць, і, значыць, ён ужо ня пойдзе з нажом на вялікую дарогу. Ды пойдзе, калі есьці ня будзе чаго ды за што. Што робіцца ў галовах людзей, якія, так бы мовіць, „выпраўляюцца“ за кратамі — нікога не цікавіць. Колькі выпадкаў, калі чалавека з зоны пераводзяць на лягчэйшы рэжым — на „хімію“, а там ён выходзіць у горад і кагосьці рабуе, рэжа і г.д. Падчас выпраўленьня дах едзе ў многіх, чым даўжэй сядзіш, тым болей. Ты рэальна адарваны ад жыцьця. Мне самому, калі мяне вызвалілі, ведаеце, якая першая думка прыйшла: „А чаму гэта людзі ходзяць на вуліцы без кайданкаў?“ Як кажа жонка, для адаптацыі мне спатрэбілася дзесьці паўгода».
Калі парушэньні, якія адбываюцца ў нашых турмах, становяцца здабыткам галоснасьці, ці дапамагае гэта таму, хто вынес іх на сьвятло? Ці не цярпіць у выніку ад гэтага сам вязень?
Былы асуджаны Фэлікс Пэкер кажа, што ў любым выпадку аніводная турэмная ўстанова ў гэтым не зацікаўленая.
«Гэта вельмі закасьцянелая сыстэма, у якой нічога не мяняецца дзесяцігодзьдзямі. У кожнай турэмнай адміністрацыі шмат прычынаў, каб інфармацыя з-за кратаў не праточвалася. Мы ж ня ведаем, напрыклад, якія гешэфты робяцца на турэмнай вытворчасьці...Там зацікаўленыя вырашаць праблемы ціха».
Тым часам намесьніца старшыні «Плятформы» Алёна Красоўская-Касьпяровіч лічыць, што так званае «ціхае» рашэньне можа ў лепшым выпадку разьвязаць праблемы аднаго-двух чалавек.
Тым часам, сьведчаць праваабаронцы дый самі былыя сядзельцы, працяглае выпраўленьне вязьня ў ШЫЗА і пры гэтым яго ўпартае змаганьне за праўду нярэдка даводзіць чалавека да апошняй рысы.
У гэтай сувязі ўзгадваецца трагічная гісторыя асуджанага Аляксея Гарушкіна. Паводле зьвестак «Плятформы», пару гадоў таму гэты малады чалавек скончыў жыцьцё самагубствам у Жодзінскай турме № 8.
Пачалося ўсё з таго, што ў 2009 годзе асуджаны Наваполацкай калёніі даслаў ліст у «Белгазету». У ім ён расказаў пра тое, як больш за 30 разоў яго кідалі ў нечалавечыя ўмовы ШЫЗА. Пасьля публікацыі Гарушкіна на падставе артыкула 411 перавялі ў Жодзіна, там ён і ўчыніў суіцыд. Пра ўмовы ўтрыманьня ў «крытцы» ўжо нічога нікому не пісаў. Праўда, напярэдадні сьмерці нібыта ўсё ж накіраваў ліст, ізноў жа ў «Белгазету», са словамі падзякі на адрас турмы, калёніі, усёй папраўчай сыстэмы — маўляў, ён сам заслужыў усе тыя пакараньні, якія выпалі на яго долю, а вось турэмная адміністрацыя ўвесь час спрабавала наставіць яго на правільны шлях.
Як кажа Алёна Красоўская-Касьпяровіч, многія з тых, хто сядзеў разам з Аляксеем, ведаў яго, мелі вялікія сумневы, што чалавек, які не баяўся ані зьдзекаў, ані катаваньняў і ўпарта даводзіў праўду, раптам усьвядоміў правамоцнасьць дзеяньняў адміністрацыі, пакаяўся ў грахах ды налажыў на сябе рукі.
Красоўская-Касьпяровіч: «Тыя, хто яго ведаў, лічаць, што ў Жодзіне ён быў даведзены да апошняй рысы. Дастукацца да кагосьці, каб дамагчыся праўды, было немагчыма. Артыкул у „Белгазете“ выклікаў толькі рэпрэсіі. Гісторыя вельмі павучальная ў тым сэнсе, што тых вязьняў, якія скардзяцца, могуць давесьці да чаго заўгодна. І калі скардзіцца адзін чалавек, зьнішчыць яго вельмі проста. Аднак калі скардзяцца дзясяткі, адміністрацыі цяжэй схаваць усё тое, што робіцца за кратамі, і адпаведна пакараць „крытыкаў“. Магу дадаць, што сьмелых цяпер становіцца ўсё болей».
Жонка асуджанага на 18 гадоў Пятра Кучуры Людміла, дарэчы наша актыўная чытачка ды слухачка, кажа, што ня спыніцца, пакуль імя ейнага мужа ня будзе рэабілітавана:
«Хіба я, мой муж, наша сям’я, усе мы можам дараваць гэта? У вашай мінулай праграме адзін з удзельнікаў, былы асуджаны Аляксей, сказаў, што колішнія зэкі ўжо супраць улады. Але гэта тычыцца ня толькі зьняволеных. Каб улады толькі ведалі, колькі ў іх за гэты час стала ворагаў! Я сустракалася ў калёніях зь вялікай колькасьцю сем’яў асуджаных. Колькі такіх недаказаных, нацягнутых, сфальсыфікаваных спраў, паводле якіх людзі мусяць сядзець за кратамі да самай сьмерці! Самае абуральнае, што лёс гэтых людзей не залежыць ні ад суду, ні ад пракуратуры, ні ад абароны, а ўсяго толькі ад аднаго чалавека! Такіх, як я — шмат».

«ШЫЗА гэта стрэс нават для ўстойлівай псыхікі»

«Зэк павінен разумець: ніякай праўды яму не дабіцца»
Былы асуджаны паводле крымінальнага артыкула Аляксандар правёў у ШЫЗА як парушальнік рэжыму паўгода запар. У сваім допісе ён распавёў, чаму трапіў у штрафны ізалятар і ўтрымліваўся там шэсьць месяцаў, хоць заканадаўствам прадугледжана ўсяго 10 сутак.
«У мяне, — піша Аляксандар, — было тры адміністрацыйныя спагнаньні: за тое, што ня так былі зашпіленыя гузікі на робе, потым тое, што я ня так павітаўся з начальствам, і нешта яшчэ такога ж кшталту. Усё гэта згодна з нашымі ўнутранымі правіламі азначала, што я на шлях выпраўленьня станавіцца не зьбіраюся. Сапраўдная ж прычына была ў іншым, і мне яе назвалі неафіцыйна самі мянты: зашмат пішаш скаргаў у вышэйшыя інстанцыі ды СМІ. Потым, ужо ва ўмовах ШЫЗА, на мяне як на злоснага парушальніка сталі навешваць іншыя спагнаньні, а таму тэрмін утрыманьня ў камэры аўтаматычна працягваўся. Бывала таксама, калі мяне на ноч вярталі назад у барак, а раніцай ізноў закрывалі за парушэньне. Прычынаў для спагнаньняў у адміністрацыі знойдзецца процьма. Найбольш частая — гэта сон днём. У камэры, дзе днём дазволена або тупа сядзець, або хадзіць, з-за сталага недахопу кіслароду цягне на сон. Нярэдка вязень проста засынае на падлозе, прыкрыўшыся ручніком, і вось яно — чарговае спагнаньне».
Паводле праваабаронцаў «Плятформы», шэсьць месяцаў запар у ШЫЗА — гэта, на жаль, не мяжа.
«Хутчэй за ўсё, у нас, як і ў Расеі, чалавек можа знаходзіцца ў ШЫЗА і год, і тры», — кажа намесьніца дырэктара «Плятформы» Алёна Красоўская-Касьпяровіч. — Толькі ў суседзяў праваабаронцы маюць магчымасьць трапіць у турмы і, адпаведна, зрабіць парушэньні здабыткам галоснасьці, а ў нас — не. Нашы асуджаныя ды іхнія сваякі ўсё яшчэ баяцца самі выходзіць на праваабаронцаў і журналістаў».
Пры канцы сьнежня 58-гадовага асуджанага Магілёўскай папраўчай калёніі № 15 Пятра Кучуру суд згодна з артыкулам 411 як злоснага парушальніка працэсу выпраўленьня перавёў на больш жорсткі рэжым у турму № 4. Гэта адбылося пасьля некалькіх месяцаў адседкі спачатку ў ШЫЗА, а потым у ПКТ (памяшканьні камэрнага тыпу). У сваім лісьце да жонкі Людмілы ўжо з новага месца адседкі ён напісаў, што на разьвітаньне перад этапам пачуў ад аднаго з адказных супрацоўнікаў калёніі: «Усім зразумела, што ты ні ў чым не вінаваты, але і ты, і любы іншы зэк павінен разумець, што ніякай праўды вам тут не дабіцца. Такое немагчыма».
Як кажа Людміла Кучура, адчуваецца, што настрой у мужа крыху палепшаў. Рады, што трапіў у камэру, дзе 6 чалавек. Бо дагэтуль у яго былі тры месяцы адзіночкі, і пераносіць гэта яму было вельмі цяжка:
«Піша, што прынялі яго добра. Аднак і сукамэрнікі, і людзі з турэмнай адміністрацыі ўвесь час пыталіся: „Ну што такога мог зрабіць гэты хворы дзед, каб яго кідалі на выпраўленьне на строгі рэжым? Тут, урэшце, турма ці дом састарэлых?!“ Таксама ў майго мужа было ўжо першае тэлефанаваньне дадому — у нас не было сувязі зь верасьня. Тэлефанаваць ён можа раз на месяц. Перадачы забароненыя — толькі адна 2-кіляграмовая бандэроля, што вельмі кепска, калі чалавек хворы. Дазволена таксама адно кароткае спатканьне на год. Гэта мяне таксама бянтэжыць».
Ці варта асуджаных на строгі рэжым ды іхніх сваякоў абмяжоўваць адным кароткім спатканьнем на год, тым больш калі самі вязьні ці іхнія бацькі — пажылыя ды хворыя? З такім пытаньнем наша праграма зьвярнулася да мінакоў на вуліцах Горадні, непадалёк ад крытай турмы № 1.
Сярод апытаных аказалася і супрацоўніца гэтай установы. Яна лічыць, што са спатканьнямі ніякіх праблемаў няма. Астатнія з гэтым ня згодныя.
У чым сёньня выяўляецца «злоснае непадпарадкаваньне»?
Расейскі адвакат, у мінулым асуджаны на 5 гадоў няволі Ўладзімер Жарабёнкаў, які сярод іншых абараняў інтарэсы Юліі Цімашэнкі, перакананы, што ў пляне выпраўленьня асуджаных дадатковыя іх кантакты з роднымі нашмат больш эфэктыўныя, чым пакараньне штрафным ізалятарам ды крытай турмой. Хоць фактычна пэнітэнцыярная сыстэма Расеі, Беларусі, шэрагу іншых постсавецкіх краінаў ужо перастала быць інстытутам выпраўленьня. Гэта машына здушэньня асобы, а таксама крыніца ўзбагачэньня турэмшчыкаў. І ў расейскіх, і ў беларускіх турмах хіба што 30% сядзяць за рэальна зьдзейсьненыя злачынствы. Астатнія апынуліся за кратамі празь нацягнутыя абвінавачаньні, некаторыя ўвогуле незразумела за што.
«Для таго каб чалавек выйшаў з-за кратаў сацыяльна нармальным, яму трэба кантактаваць зь сям’ёй, каб яна не распалася. А ў большасьці ЗК сем’і распадаюцца — каму яны патрэбныя? Як можна выправіць чалавека тымі тэрмінамі ў 17–20 гадоў? Гэта тое самае, што чалавека на Марс накіраваць. Вернецца ён пасьля такой „вандроўкі“ — добра, не — так яму і трэба».
«Цікава, ці хто з адказных прадстаўнікоў пэнітэнцыярнай сыстэмы задумваўся над тым, наколькі сёньня сфармалізаваны працэс выпраўленьня? — рытарычна пытаецца былы асуджаны Фэлікс Пэкер. Сёньня ён жыве і ладзіць бізнэс у Расеі, у нулявыя быў пасьпяховым беларускім прадпрымальнікам. За 4 гады адседкі ў расейскіх ды беларускіх вязьніцах напісаў кнігу «Дзесяць гадоў і адзін дзень Ігара Саўчанкі», у якой апавёў, хто і за што сядзіць за кратамі ў турмах постсавецкай прасторы:
«У чым сёньня выяўляецца тое ж „злоснае непадпарадкаваньне“? У тым, што чалавек, напрыклад, не бярэ ў рукі мятлу і не мяце! А вось калі ён мятлу ў рукі ўзяў і нешта падмёў, дык ён ужо выправіўся! Значыць, яго ўжо можна выпускаць, і, значыць, ён ужо ня пойдзе з нажом на вялікую дарогу. Ды пойдзе, калі есьці ня будзе чаго ды за што. Што робіцца ў галовах людзей, якія, так бы мовіць, „выпраўляюцца“ за кратамі — нікога не цікавіць. Колькі выпадкаў, калі чалавека з зоны пераводзяць на лягчэйшы рэжым — на „хімію“, а там ён выходзіць у горад і кагосьці рабуе, рэжа і г.д. Падчас выпраўленьня дах едзе ў многіх, чым даўжэй сядзіш, тым болей. Ты рэальна адарваны ад жыцьця. Мне самому, калі мяне вызвалілі, ведаеце, якая першая думка прыйшла: „А чаму гэта людзі ходзяць на вуліцы без кайданкаў?“ Як кажа жонка, для адаптацыі мне спатрэбілася дзесьці паўгода».
Ці варта змагацца за свае правы?
Калі парушэньні, якія адбываюцца ў нашых турмах, становяцца здабыткам галоснасьці, ці дапамагае гэта таму, хто вынес іх на сьвятло? Ці не цярпіць у выніку ад гэтага сам вязень?
Былы асуджаны Фэлікс Пэкер кажа, што ў любым выпадку аніводная турэмная ўстанова ў гэтым не зацікаўленая.
«Гэта вельмі закасьцянелая сыстэма, у якой нічога не мяняецца дзесяцігодзьдзямі. У кожнай турэмнай адміністрацыі шмат прычынаў, каб інфармацыя з-за кратаў не праточвалася. Мы ж ня ведаем, напрыклад, якія гешэфты робяцца на турэмнай вытворчасьці...Там зацікаўленыя вырашаць праблемы ціха».
Тым часам намесьніца старшыні «Плятформы» Алёна Красоўская-Касьпяровіч лічыць, што так званае «ціхае» рашэньне можа ў лепшым выпадку разьвязаць праблемы аднаго-двух чалавек.
Тым часам, сьведчаць праваабаронцы дый самі былыя сядзельцы, працяглае выпраўленьне вязьня ў ШЫЗА і пры гэтым яго ўпартае змаганьне за праўду нярэдка даводзіць чалавека да апошняй рысы.
У гэтай сувязі ўзгадваецца трагічная гісторыя асуджанага Аляксея Гарушкіна. Паводле зьвестак «Плятформы», пару гадоў таму гэты малады чалавек скончыў жыцьцё самагубствам у Жодзінскай турме № 8.
Пачалося ўсё з таго, што ў 2009 годзе асуджаны Наваполацкай калёніі даслаў ліст у «Белгазету». У ім ён расказаў пра тое, як больш за 30 разоў яго кідалі ў нечалавечыя ўмовы ШЫЗА. Пасьля публікацыі Гарушкіна на падставе артыкула 411 перавялі ў Жодзіна, там ён і ўчыніў суіцыд. Пра ўмовы ўтрыманьня ў «крытцы» ўжо нічога нікому не пісаў. Праўда, напярэдадні сьмерці нібыта ўсё ж накіраваў ліст, ізноў жа ў «Белгазету», са словамі падзякі на адрас турмы, калёніі, усёй папраўчай сыстэмы — маўляў, ён сам заслужыў усе тыя пакараньні, якія выпалі на яго долю, а вось турэмная адміністрацыя ўвесь час спрабавала наставіць яго на правільны шлях.
Як кажа Алёна Красоўская-Касьпяровіч, многія з тых, хто сядзеў разам з Аляксеем, ведаў яго, мелі вялікія сумневы, што чалавек, які не баяўся ані зьдзекаў, ані катаваньняў і ўпарта даводзіў праўду, раптам усьвядоміў правамоцнасьць дзеяньняў адміністрацыі, пакаяўся ў грахах ды налажыў на сябе рукі.
Тых вязьняў, якія скардзяцца, могуць давесьці да чаго заўгодна