Швэйцарац Джан-Франка Каспэр, які таксама ўзначальвае Міжнародную фэдэрацыю лыжнага спорту, заявіў у інтэрвію агенцтву Reuters, што сочынскія гульні могуць каштаваць больш, чым летнія Алімпійскія гульняў у Кітаі, хаця летнія гульні традыцыйна лічацца большай падзеяй.
Каспэр сказаў, што большасьць краін, уключаючы Швэйцарыю і Францыю, ня могуць дазволіць сабе патраціць $ 50 млрд на правядзеньне зімовых гульняў. Раней у інтэрвію швэйцарскаму радыё Каспэр сьцьвярджаў, што каля траціны сродкаў, выдзеленых на Сочы, будуць змарнаваныя на карупцыю і растраты.