Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахоўваць Алімпіяду ў Сочы будуць вайскоўцы на бранятэхніцы


Уладзімер Пуцін падчас міжнароднай выставы ўзбраеньняў ў Ніжнім Тагіле ў 2011 годзе
Уладзімер Пуцін падчас міжнароднай выставы ўзбраеньняў ў Ніжнім Тагіле ў 2011 годзе
У Расеі пачалася адна з найвялікшых апэрацыяў па падтрыманьні бясьпекі ў Алімпійскай гісторыі. Празь месяц у курортным горадзе Сочы на Чорным моры мае пачацца зімовая Алімпіяда.

Міністар па надзвычайных сытуацыях Уладзімір Пучкоў паведаміў, што ад аўторка ўсе аддзелы, адказныя за бясьпеку гасьцей Алімпіяды, прыведзеныя ў баявую гатоўнасьць.

За парадкам на Алімпіядзе будуць сачыць больш за 30 тысяч паліцыянтаў і вайскоўцаў пры падтрымцы бранятэхнікі. У Сочы будзе забаронены ўезд транспарту, які ня мае мясцовай рэгістрацыі альбо адмысловай акрэдытацыі на Алімпіяду. Доступ да зонаў вакол алімпійскіх аб’ектаў будзе магчымы толькі па квітках і з пасьведчаньнем асобы.

Захады бясьпекі былі ўзмоцненыя пасьля таго, як у Валгаградзе напрыканцы мінулага месяца адбыліся два выбухі, ад якіх загінулі 34 чалавекі. Сьледчыя падазраюць у арганізацыі выбухаў ісламісцкіх ваеўнікоў з Паўночнага Каўказу
XS
SM
MD
LG