Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Наркевіч: Мне так падабаецца жыць, з мовай. І гэта ўжо файна


Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?




1. Адчуў у гэтым неабходнасьць, патрэбу. Вырашыў хаця б нешта паставіць у гэтай краіне з галавы на ногі. Зразумеў, што гэта і будзе маім «нармалёвым станам». Пачынаць было складана, бо, фактычна, з садка і да дэмабілізацыі з савецкага войска «рускій язык» быў асноўным сродкам вымушанай камунікацыі.

2. Спрабую паўсюдна. І як умею, як атрымліваецца. Часам атрымліваецца
недасканала, але стараюся не бянтэжыцца, урэшце, тутэйшае грамадзтва ня менш вінаватае ў гэтай недасканаласьці. Часам людзі дзякуюць «за беларускую мову», і з аднаго боку – гэта сьмешна, і я зводжу да жартаў, накшталт: дык мы ж не ў Францыі жывем, як жа ж яшчэ размаўляць... Але насамрэч – гэта, канечне, сумна.

3. Мне так падабаецца жыць, з мовай. І гэта ўжо файна.

4. Нідзе, ніколі, ніякіх цяжкасьцяў. Калі нехта мяне не разумее – заўсёды
выкручваю так, каб, усё ж такі, яны ўцямілі, што гэта іх праблема, што гэта яны не разумеюць мяне, а не наадварот).

5. Ня ведаючы «Свабоднай» кухні, цяжка даваць нейкія парады. Але. Напэўна ж, ні ў якім разе не адмаўляцца ад Мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG