Нечуваны холад на паўночным усходзе Злучаных Штатаў зьмяніў моцныя сьнегапады. Такіх маразоў тут ня помняць дзясяткі гадоў. Жыхароў заклікаюць не выходзіць бяз дай патрэбы з хаты.
«Палярная віхура» прынесла лютыя маразы Ў ЗША
![Леа Ладжкі зьдзімае сьнег з ходніка пры канцы сьнежнага шторму ў Брукліне](https://gdb.rferl.org/32926edc-9c3b-4742-8a95-8c149308a090_w1024_q10_s.jpg)
1
Леа Ладжкі зьдзімае сьнег з ходніка пры канцы сьнежнага шторму ў Брукліне
![Трактар чысьціць ад сьнегу Таймс-Скўэр у Нью-Ёрку](https://gdb.rferl.org/eb19fc1e-cbad-48f5-9075-7162787a4ef9_w1024_q10_s.jpg)
2
Трактар чысьціць ад сьнегу Таймс-Скўэр у Нью-Ёрку
![Дзеці гуляюцца ў сьнежкі ў Цэнтральным парку Нью-Ёрку пасьля сыходу сьнежнага шторму](https://gdb.rferl.org/14326f51-0694-4ec0-8e61-0a7835017f9a_w1024_q10_s.jpg)
3
Дзеці гуляюцца ў сьнежкі ў Цэнтральным парку Нью-Ёрку пасьля сыходу сьнежнага шторму
![Падарожнікі сыходзяць з бостанскага вакзалу. У штаце Масачусэтс дзе-нідзе выпала да 60 сантымэтраў сьнегу.](https://gdb.rferl.org/f9fbba0b-2c58-4e25-a869-988639a414d5_w1024_q10_s.jpg)
4
Падарожнікі сыходзяць з бостанскага вакзалу. У штаце Масачусэтс дзе-нідзе выпала да 60 сантымэтраў сьнегу.
![Лёд ды слата пакрылі дарогі ў Сайчуэце (Масачусэтс). Празь непагадзь зачыніліся дзяржаўныя ўстановы, школы, у аэрапортах затрыманыя рэйсы.](https://gdb.rferl.org/7729b2d8-8ae5-4624-a01f-0a7cc2443fc9_w1024_q10_s.jpg)
5
Лёд ды слата пакрылі дарогі ў Сайчуэце (Масачусэтс). Празь непагадзь зачыніліся дзяржаўныя ўстановы, школы, у аэрапортах затрыманыя рэйсы.
![Хвалі б’юцца аб уледзянелы дом у Сайчуэце](https://gdb.rferl.org/8936d1f1-1114-4ad3-ae5a-8596b855ad44_w1024_q10_s.jpg)
6
Хвалі б’юцца аб уледзянелы дом у Сайчуэце
![Высозныя гурбы сьнегу перад крамай у Бостане](https://gdb.rferl.org/3782d84f-e4ff-4b02-b2cc-1b37a50800bd_w1024_q10_s.jpg)
7
Высозныя гурбы сьнегу перад крамай у Бостане
![Засьнежаны помнік вэтэранам карэйскай вайны ў Вашынгтоне](https://gdb.rferl.org/79a1eda9-f0d7-4642-a728-9293033f2b6b_w1024_q10_s.jpg)
8
Засьнежаны помнік вэтэранам карэйскай вайны ў Вашынгтоне
![Ледзяшы зьвісаюць з карнізу дому ў Ўілмэце (Ілінойс). Тэмпэратура там апусьцілася да -18 °С.](https://gdb.rferl.org/9f9244ab-dcc0-45f2-9f69-6879dde51e60_w1024_q10_s.jpg)
9
Ледзяшы зьвісаюць з карнізу дому ў Ўілмэце (Ілінойс). Тэмпэратура там апусьцілася да -18 °С.
![Сэрфэры прабіраюцца па сьнезе да берага Рокаўэй-Біч у Нью-Ёрку](https://gdb.rferl.org/15692399-a760-40a5-9149-1c9e7b984fe8_w1024_q10_s.jpg)
10
Сэрфэры прабіраюцца па сьнезе да берага Рокаўэй-Біч у Нью-Ёрку
![К’ёна, нямецкі ратавальны сабака, гуляе ў пінетках па нью-ёрскім парку пасьля начнога сьнегападу](https://gdb.rferl.org/aeb763fd-1b63-4cf5-a030-f4b753617ece_w1024_q10_s.jpg)
11
К’ёна, нямецкі ратавальны сабака, гуляе ў пінетках па нью-ёрскім парку пасьля начнога сьнегападу
![У Чыкага замерзла возера Мічыган. Тэмпэратура там апусьцілася ніжэй за -20 °С.](https://gdb.rferl.org/10371d61-f708-4e82-8605-9608b3d1dde9_w1024_q10_s.jpg)
12
У Чыкага замерзла возера Мічыган. Тэмпэратура там апусьцілася ніжэй за -20 °С.