Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Гарачанкова: Першы крок зрабіў мой хлопец і я падтрымала


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Таму што шкада будзе, калі мова зьнікне. Я доўгі час хацела перайсьці цалкам на беларускую, але першы крок зрабіў мой хлопец і я яго падтрымала. Хаця сама яшчэ не прайшла да канца гэты пераходны шлях, калі так можна сказаць.

2. Размаўляю дома з хлопцам і яго 9-гадовай дачкой. Плюс ёсьць невялікае кола знаёмых, зь якімі можна паразмаўляць на мове.

3. Дапамагла знайсьці сваё каханьне.

4. Псыхалягічныя.

5. Свабода ў кожны дом! Шаноўная Свабода, працягвайце працаваць далей. Вялікі дзякуй Вам за тое, што Вы ёсьць! Шкадую, што няма магчымасьці слухаць вашае Радыё па звычайным радыё. Было б файна, каб была магчымасьць чуць Свабоду на FM хвалях. Наколькі я разумею, тут ёсьць вялікія тэхнічныя перашкоды. Але, можа ўсё ж такі магчыма арганізаваць трансьляцыю хаця б для памежных рэгіёнаў? Напрыклад, з Польшчы (як гэта робіць радыё Рацыя), Літвы ці Ўкраіны... Таксама памятаю, што ў вас была такая акцыя, калі ў падарунак можна было атрымаць прымач, што працуе на хвалях, на якіх ідзе Свабода. Думаю, варта паўтараць такія акцыі. Я б нават набыла сабе такі прымач, але ня ведаю, дзе і які, бо не разьбіраюся ў гэтым. Дарэчы, буду ўдзячна, калі падкажаце што-небудзь на гэтую тэму.

Посьпехаў!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG