Навіна аб прызначэньні новага мітрапаліта ў праваслаўных сьвятароў і вернікаў цяпер галоўная. Аднак у прэсавай службе Беларускага экзархату афіцыйнага камэнтару пакуль не даюць. Прарэктар Інстытуту тэалёгіі Алена Шымбалёва аб прызначэньні мітрапаліта Паўла сказала гэтак:
«У нашай навучальнай установе ніякіх зьменаў няма. Нашым рэктарам па-ранейшаму застаецца ўладыка мітрапаліт Філарэт. То бок з майго пункту гледжаньня, як веруючага чалавека, нічога не зьмянілася, бо наш уладыка мітрапаліт Філарэт жывы. Уладыка Павал — выдатны, ён да нас ужо прыяжджаў, выступаў на канфэрэнцыі ў Акадэміі навук, якая адбывалася ў траўні і была прысьвечаная 1025-годзьдзю хрышчэньня Русі. Мы яго бачылі, уладыку мітрапаліта Паўла, размаўлялі зь ім, і ўражаньне ў нас засталося радаснае, сьветлае і зь вялікай надзеяй, што вельмі добры, мудры і моцны чалавек. Гэта былі кароткія, але вельмі сьветлыя і радасныя ўражаньні».
Асаблівасьцю новага прызначэньня аналітыкі называюць тую акалічнасьць, што мітрапалітам Менскім і Слуцкім стаў не беларус паводле паходжаньня. Але протаярэй Сергій Гардун выказвае спадзяваньні, што гэты факт будзе адыгрываць станоўчую ролю ў жыцьці Беларускай праваслаўнай царквы:
«Можа, і хацелася б нам, каб быў беларус, а мітрапаліт Павал — не зь Беларусі,
у Беларусі ніколі не служыў, здаецца, што і каранёў беларускіх у яго няма. Але ўсё ж нацыянальная прыналежнасьць сама па сабе — гэта, канечне, зусім не галоўнае, а галоўныя якасьці ягонай асобы. І я ўпэўнены, што любы чалавек і любой нацыянальнасьці, калі ён усьведамляе, што ён будзе служыць Богу ў беларускім асяродзьдзі, будзе служыць Богу і беларускаму народу, то ён зарыентуецца ў той сытуацыі, якая ёсьць. І магчыма, што чалавек — не беларус паводле паходжаньня — будзе большым беларусам у сваіх праявах і ў сваёй дзейнасьці. Бо, папраўдзе кажучы, у нас абсалютная большасьць беларусаў маюць мала праяваў у нацыянальным жыцьці, у захаваньні беларускай культуры. На жаль, і сярод духавенства праваслаўнага я ня бачу, бо мне гэта вельмі баліць, ня бачу гэтай актыўнасьці ў захаваньні і разьвіцьці беларускай культуры, якое я хацеў бы бачыць. То ў мяне нават такое спадзяваньне ёсьць: калі многія жывуць па інэрцыі — не атрымалі яны беларускай мовы натуральным чынам, не навучылі іх у сям’і — так яны і працягваюць жыць, — то магчыма, што чалавек сьвежы, небеларус, можа быць у гэтым сэнсе для нас прыкладам».
Станоўчым фактам, які можа мець важнае значэньне для далейшага разьвіцьця Беларускай праваслаўнай царквы, можа стаць вопыт папярэдняга служэньня новапрызначанага мітрапаліта Паўла, кажа старшыня праваслаўнага брацтва Трох віленскіх мучанікаў Мікола Матрунчык:
«Паводле біяграфічных зьвестак, мітрапаліт Павал восем год служыў,
адаптаваўся да тае рэчаіснасьці, засвоіў мову, езьдзіў да прыхаджанаў, адаптаваўся да іхняга побыту, інтэграваўся такім чынам у прыход. Гэткія чыньнікі сьведчаць, што гэта чалавек крэатыўны і глыбока ўваходзіць у разуменьне таго, дзе ён служыць. Тое ж самае можна сказаць пра ягоны ўдзел у вяртаньні праваслаўнага сабору ў Будапэшце, калі цягам трох гадоў служэньня ён арганічна ўпісаўся ў асяродак, нават канфліктны на той момант, дзе пазьней усё ўклалася і ўлагодзілася. І гэтыя біяграфічныя факты паказваюць, што мітрапаліт улічвае акалічнасьці служэньня, куды яго накіроўвае Царква».
Сустаршыня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец таксама спадзяецца, што прызначэньне новага архіпастыра станоўча паўплывае на разьвіцьцё праваслаўнай царквы і беларускага грамадзтва:
«Мне як верніку-беларусу хацелася б, каб мітрапалітам у беларускай праваслаўнай царкве стаў беларус. Думаю, што сярод беларускіх біскупаў ёсьць вартыя гэтай пасады людзі. Вядома, прызначэньне мітрапаліта, які вядомы сваім насьцярожаным стаўленьнем да Захаду, а таксама прызначэньне яго на каталіцкае Нараджэньне Хрыстова, — гэта ўсё ўспрымаецца як пэўны сыгнал, які насьцярожвае. Калі Масква дае зразумець беларусам вось гэты антызаходні пасыл, то гэта ня ёсьць добра. Вядома, трэба глядзець на асобу новага мітрапаліта, што ён кажа: ягоныя антысталінскія выказваньні імпануюць, але ягоныя выказваньні адносна масавых пратэстаў у Маскве насьцярожваюць. Спадзяюся, што па прыезду мы пачуем і пабачым, пазнаёмімся больш блізка. Хацелася б пажадаць новаму мітрапаліту вельмі пільнай увагі да беларускасьці, разьвіць тое, што было разьвітае пра мітрапаліту Філарэту —маю на ўвазе беларусізацыю Беларускай праваслаўнай царквы. Вельмі б хацелася, каб мітрапаліт Павал пайшоў бы шляхам такога рускага беларуса, як Мулявін, каб спрычыніўся да разьвіцьця нацыянальнай сьвядомасьці і гэтым бы паспрыяў укараненьню веры».
з майго пункту гледжаньня, як веруючага чалавека, нічога не зьмянілася, бо наш уладыка мітрапаліт Філарэт жывы
Асаблівасьцю новага прызначэньня аналітыкі называюць тую акалічнасьць, што мітрапалітам Менскім і Слуцкім стаў не беларус паводле паходжаньня. Але протаярэй Сергій Гардун выказвае спадзяваньні, што гэты факт будзе адыгрываць станоўчую ролю ў жыцьці Беларускай праваслаўнай царквы:
«Можа, і хацелася б нам, каб быў беларус, а мітрапаліт Павал — не зь Беларусі,
І магчыма, што чалавек — не беларус паводле паходжаньня — будзе большым беларусам у сваіх праявах і ў сваёй дзейнасьці
Станоўчым фактам, які можа мець важнае значэньне для далейшага разьвіцьця Беларускай праваслаўнай царквы, можа стаць вопыт папярэдняга служэньня новапрызначанага мітрапаліта Паўла, кажа старшыня праваслаўнага брацтва Трох віленскіх мучанікаў Мікола Матрунчык:
«Паводле біяграфічных зьвестак, мітрапаліт Павал восем год служыў,
гэта чалавек крэатыўны і глыбока ўваходзіць у разуменьне таго, дзе ён служыць