Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзь Яроменак будзе адбываць арышт у Баранавічах


Уладзіслаў Яроменак
Уладзіслаў Яроменак

Жонцы актывіста «Маладога фронту» Ўладзя Яроменка Валянціне паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС, што неўзабаве мужа перавядуць з «Валадаркі» для адбыцьця пакараньня ў арыштны дом у Баранавічах.

«Заўтра яшчэ пайду на прыём да кіраўніцтва „Валадаркі“, каб даведацца, чаму да Ўладзя не даходзяць мае тэлеграмы наконт заявы аб сустрэчы з адвакатам. Тыдзень Уладзь на „Валадарцы“, але да яго ўсё не пускаюць адваката, нібыта ён не напісаў заяву. Трэба разьбірацца», — кажа Валянціна Яроменак.

Жонка актывіста ўжо атрымала ад яго ліст. «Напісаў, што яго прывезьлі на „Валадарку“ зь Першамайскага РАУС толькі а 3 гадзіне ночы і яшчэ да абеду ніяк не маглі зьмясьціць у камэру. Такім чынам, ён ня спаў больш за суткі!»

Актывіст, былы палітвязень Уладзь Яроменак асуджаны на 3 месяцы арыштнага дому за парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG