У гэтым прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч запэўніў амэрыканскіх сэнатараў Джона Маккейна і Крыстафэра Мэрфі падчас сустрэчы 16 сьнежня, паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны.
"Віктар Януковіч запэўніў, што ўлада зробіць усё магчымае для забесьпячэньня права грамадзян на мірныя дэманстрацыі, а таксама для правядзеньня сумленнага і празрыстага расьсьледаваньня падзей 30 лістапада 2013 года на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве",— гаворыцца ў паведамленьні.
"Прэзыдэнт у чарговы раз падкрэсьліў нязьменнасьць эўраінтэграцыйнага курсу Ўкраіны, а таксама вернасьць нацыянальным інтарэсам краіны«,— падкрэсьлівае прэсавая служба.
Як паведамляецца, бакі дамовіліся працягнуць дыялёг.
Раней сэнатары ЗША, якія знаходзяцца ў Кіеве, выказалі занепакоенасьць у сувязі з заявай эўракамісара Штэфана Фюле аб прыпыненьні ЭЗ падрыхтоўкі да асацыяцыі з Украінай. А сэнатар Маккейн заявіў, што рэзалюцыя, прадстаўленая на разгляд Сэнату ЗША аб санкцыях у дачыненьні да асоб, якія маюць дачыненьне да гвалту на мірных акцыях ва Ўкраіне «будзе адобраная — хутка і адзінагалосна».
У нядзелю сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн падчас свайго выступу са сцэны на Майдане незалежнасьці ў Кіеве заявіў аб падтрымцы Эўрамайдану:
«Ваш мірны пратэст натхняе, ваша краіна натхняе ўвесь свет. Гэта сувэрэннае права Украіны — самой вырашаць свой лёс, свабодна і незалежна. Лёс, які вы шукаеце, — у Эўропе. Украіна зробіць Эўропу лепшай — гэтак жа, як і Эўропа зробіць лепшай Украіну», — адзначыў ён.
«Я кажу сёньня ўсім украінцам, Амэрыка з вамі. Народ Украіны, гэта — ваша час. Ваш, не кагосьці іншага. Гэта тычыцца будучыні, якую вы заслугоўваеце, — будучыні ў Эўропе, мірнай, у добрых адносінах з усімі суседзямі. Свабодны сьвет з вамі, Амэрыка з вамі, я з вамі!», — падкрэсьліў амэрыканскі сэнатар", — дадаў сэнатар Маккейн.