Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн на Эўрамайдане: Амэрыка з вамі! (відэа)


Маккейн на Майдане: Амэрыка з вамі!
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:15 0:00

Маккейн на Майдане: Амэрыка з вамі!

Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн, які прыбыў зь візытам у Кіеў, падчас свайго выступу на Майдане заявіў аб падтрымцы Эўрамайдану.

«Ваш мірны пратэст натхняе, ваша краіна натхняе ўвесь свет. Гэта сувэрэннае права Украіны — самой вырашаць свой лёс, свабодна і незалежна. Лёс, які вы шукаеце, — у Эўропе. Украіна зробіць Эўропу лепшай — гэтак жа, як і Эўропа зробіць лепшай Украіну», — адзначыў ён.

«Я кажу сёньня ўсім украінцам, Амэрыка з вамі», — дадаў сэнатар Маккейн.

Амэрыканскі палітык у прыватнасці зьвярнуўся да прысутных на мітынгу вэтэранаў Аўганістану і падзякаваў ім «за службу ў часы вайны і цяперашнюю міратворчую місію».

Джон Маккейн таксама зьвярнуўся ў міліцыю: «Мы паважаем вашу службу і ваш патрыятызм, але я нагадваю, што вы павінны памятаць свой асноўны абавязак — абараняць сваіх суграмадзянаў».

«Народ Украіны, гэта — ваша час. Ваш, не кагосьці іншага. Гэта тычыцца будучыні, якую вы заслугоўваеце, — будучыні ў Эўропе, мірнай, у добрых адносінах з усімі суседзямі. Свабодны сьвет з вамі, Амэрыка з вамі, я з вамі!», — падкрэсьліў амэрыканскі сэнатар.








TWITTER-ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG