За 9 гадоў зь Беларусі вывезьлі 75 мільярдаў даляраў. Багданкевіч ня згодны
Беларусь займае 16-е месца ў сьвеце паводле памераў нелегальнага адтоку капіталаў.
У 2002-2011 гадах з краіны вывезьлі 75,09 мільярды даляраў.
Пра гэта ў сваім дасьледаваньні паведамляе амэрыканскі цэнтар Global Financial Integrity.
Адток капіталу абумоўлены злачыннасьцю, карупцыяй, ухіленьнем ад сплаты падаткаў і іншай незаконнай дзейнасьцю, цытуе Інтэрфакс дасьледаваньне GFI.
Станіслаў Багданкевіч, колішні старшыня Нацыянальнага банка Беларусі, скептычна ставіцца да сумы у 75 мільярдаў даляраў.
«Падаецца, гэтая сума не адпавядае рэчаіснасьці. У нас гадавы валавы прадукт складае меней за 75 мільярдаў, а тут вывелі такую суму... Гэта не суадносіцца з нашымі рэаліямі: у нас не было прыватызацыі на буйныя сумы, у нас няма буйнога прыватнага бізнэсу. Бо капіталы звычайна выводзяць алігархі і прыватны бізнэс. А вось калі выводзяць дзяржаўны капітал, дык гэта дзяржаўная здрада»,— заявіў Станіслаў Багданкевіч у інтэрвію Радыё Свабода.