На тэрыторыі дзіцячага анкалягічнага цэнтру ў Бараўлянах супрацоўнікі амбасады заклалі гарадок з мабільных домікаў, дзе сем’і з хворымі дзецьмі змогуць жыць падчас лячэньня, а таксама дзіцячую пляцоўку, што будзе паблізу гарадку.
Дарадца Польскай амбасады Павал Еса ў інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што ідэя «Пансіянату Бараўляны» нарадзілася ў грамадзкім аб’яднаньні «Дзеці ў бядзе», якое супрацоўнічае зь дзіцячым анкалягічным цэнтрам у Бараўлянах і зьяўляецца партнэрам амбасады.
«Гэта мабільныя домікі, яны без падмурку. У іх такая канструкцыя, якую можна перасоўваць. Калі будзе шмат домікаў, яны будуць стаяць у адным месцы, а першы польскі домік цяпер стаіць перад уваходам у анкацэнтар, пасьля яго можна будзе перасунуць на іншае месца», — сказаў Павал Еса.
«Колькасьць хворых дзяцей у Беларусі ўвесь час расьце, а месцаў у цэнтры больш не становіцца. Таму ўзьнікла ідэя пабудаваць дзіцячы гарадок з 20 мабільных домікаў, у кожным зь якіх можна пасяліць 2 сям’і. Праект вельмі дарагі. Кошт аднаго доміка складае 35 000 эўра. Мы вырашылі, што амбасада Польшчы можа стаць пачынальнікам і прафінансаваць будаўніцтва першага доміка, які будзе ўзорным. Маем спадзеў, што пасьля іншыя фундатары далучацца да гэтай ініцыятывы. Калі мы толькі пачалі працу над праектам, ужо сталі зьяўляцца донары як у Беларусі, так і ў замежжы. Ужо падключыліся „Приорбанк“, „РайффайзенБанк“, беларускі „Ротары клюб“. Відавочна, што адна амбасада такі праект не пацягне, таму што кошт яго вельмі вялікі. Але я перакананы, што толькі гэты першы крок — ужо правільнае рашэньне», — сказаў спадар Еса.
Амбасада плянуе ўлетку працягнуць працу над праектам: «Цяпер жыць у доміку немагчыма. Там яшчэ трэба падключаць камунікацыі. А камунікацыі будуць пракладаць толькі тады, калі 10-15 дамкоў пабудуюць. Ну і таксама гэта дадатковыя 15 000 эўра для кожнага з домікаў. У любым разе, маю спадзеў, што праз год ужо можна будзе засяляць у наш гарадок».