Зубюк: Зараз я знаходжуся ў захопленым пратэстоўцамі будынку кіеўскай гарадзкой адміністрацыі. Абстаноўка тут спакойная, людзі адпачываюць пасьля варты. Побач з мэрыяй стаяць аўтобусы з унутранымі войскамі. Многія салдаты кажуць, што ім не падабаецца ўлада і яны не хацелі б выконваць загады і зьбіваць людзей.
Ціхановіч: А тое, што камунальнікі пачалі разьбіраць барыкады – гэта так ці не?
Зубюк: Там было такое, што яны спрабавалі, потым да іх выйшла варта, сказала што гэта рабіць нельга і што ім не дадуць гэта рабіць. І на гэты момант сытуацыя незразумелая. Дарэчы, зьявіліся новыя барыкады з боку вуліцы Багдана Хмяльніцкага.
Ціхановіч: Словам, такое адчуваньне, што міліцыя прыбывае, але яна пасіўная?
Зубюк: Рэч у тым, што зараз Януковіч запрапанаваў апазыцыі правесьці перамовы і цалкам магчыма, што ён проста такім спосабам узмацняе свае пазыцыі перад гэтымі перамовамі, каб паказаць, што не зусім пратэстоўцы кантралююць цэнтар горада.
Цалкам гутарку можна слухаць тут:

-
Алена Ціхановіч
Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».