Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч: «У Беларусі мелі не адзін такі Майдан»


Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

Першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, камэнтуючы падзеі ва Ўкраіне, адзначыў, што любыя выхады на вуліцу надаюць аптымізму. А грамадзтва, у тым ліку і ў Беларусі, бачыць, што так магчыма ўплываць на сытуацыю.

«Самы пазытыўны момант ва ўсёй гэтай гісторыі, што нацыянальная сьвядомасьць украінскага грамадзтва досыць высокая. Людзі разумеюць, што ад іх пэрсанальнага ўдзелу, ад іх выхаду на вуліцу залежыць лёс краіны. Яны не баяцца выходзіць, нягледзячы на гэтыя разгоны, на жорсткія сутычкі з праваахоўнымі органамі.

Рашэньні, якія высьпелі ў кабінэце Азарава пра адкат ад эўраінтэграцыі, будуць перагледжаныя. Магчыма, ня так хутка Ўкраіна вернецца на гэты шлях, аднак гэта тая дарога, зь якой яна проста ня збочыць. Альбо пры прэзыдэнце Януковічу, альбо пры ягоным наступніку, які, хутчэй за ўсё, заменіць Януковіча ў 2015 годзе, дамова пра асацыяцыю будзе падпісаная. І гэты шлях для Ўкраіны ўжо незваротны».

Карэспандэнт: «А чаго не хапае беларусам, каб зладзіць свой Эўрамайдан?»

Губарэвіч: «У Беларусі мелі не адзін такі майдан. У 90-я гады людзі масава выходзілі на вуліцы. Натуральна, у нас тут дыктатура 20 гадоў, і ёсьць яе наступствы — атмасфэра страху, татальны кантроль. Ёсьць проста зьнішчэньне тых, хто думае інакш, хто выступае і пратэстуе адкрыта. Ва Ўкраіне такіх фактаў няма, і таму людзі яшчэ адчуваюць сябе вольна і могуць дазволіць сабе масава выходзіць на вуліцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG