Сьцьвярджаецца, што прычынай такога кроку стала нязгода чыноўніка з начным разгонам «Эўрамайдану» ў цэнтры Кіева. Гэтаксама па аналягічнай прычыне пра выхад з праўладнай «Партыі рэгіёнаў» і аднайменнай парлямэнцкай фракцыі заявіла народны дэпутат Украіны Іна Багаслоўская.
У выніку брутальнага разгону мітынгоўцаў байцамі спэцпадразьдзяленьня «Беркут» дзясяткі чалавек атрымалі раненьні і трапілі ў шпіталі. Больш за трыццаць затрыманых сёньня раніцай адпусьцілі на волю.
Паводле зьвестак украінскай рэдакцыі Радыё Свабода, Сяргея Лёвачкіна на пасадзе кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі заменіць міністар унутраных спраў Віталь Захарчанка. Менавіта гэтае ведамства прыняло рашэньне разагнаць акцыю пратэсту супраць адмовы ўкраінскіх уладаў ад эўраінтэграцыі. Гэтаксама сілавікі распачалі дзьве крымінальныя справы — паводле артыкулаў «Хуліганства» і «Супраціўленьне прадстаўнікам праваахоўных органаў».
Прыхільнікі эўрапейскага шляху разьвіцьця Ўкраіны заявілі, што ўлады не дачакаюцца іх капітуляцыі. Яны зьбіраюцца 1 сьнежня на «агульнанародны сход». Калегіяльна будзе выпрацаваны сцэнар далейшых паводзінаў ва ўмовах «здрады прэзыдэнта, прэм’ера і іх памагатых украінскаму народу».
Тым часам адзін з кіраўнікоў апазыцыі Арсені Яцэнюк заявіў на сёньняшнім брыфінгу, што ўнутраныя войскі МУС, дысьлякаваныя ў Кіеўскай вобласьці, пераведзеныя ў стан поўнай баявой гатовасьці. З усходніх абласьцей ў Кіеў сьцягваюцца дадатковыя падразьдзяленьні «Беркут».