Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія Мэдычы за «Час сэканд хэнд»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч за францускі пераклад сваёй апошняй кнігі, «Час сэканд хэнд», атрымала Прэмію Мэдычы за эсэістыку (Prix Médicis essai).

Прэмія Мэдычы (Prix Médicis) была заснаваная ў 1958 годзе. Яе даюць штогод за раман або апавяданьне францускаму аўтару, які «яшчэ не вядомы шырокаму колу чытачоў, але надзелены несумненным арыгінальным талентам». У 1970 годзе да яе дадалася Прэмія Мэдычы за замежны твор (Prix Médicis étranger), а ў 1985 – Прэмія Мэдычы за эсэістыку.

Кнігу Алексіевіч на францускую мову пераклала Сафі Бэнэш. У перакладзе кніга мае загаловак «La fin de l'homme rouge: Ou le temps du désenchantement» (Канец чырвонага чалавека, або Час расчараваньня).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG