Невялікая вёсачка Альшэва ляжыць на папулярным турысцкім маршруце, каля Блакітных азёр. Мала які падарожнік ня спыніцца тут. Бо ў Альшэве захаваліся гаспадарчыя пабудовы і руіны палаца шляхцічаў Хамінскіх над рэчкай Страчай. Усе старыя будынкі ў навакольлі пабудаваныя з цэглы, што выраблялася на цагельні Аляксандра Хамінскага, прадпрымальніка, дэпутата Дзяржаўнай Думы і асьветніка. Пра якасьць гэтай цэглы добра сьведчаць муры палаца ў закінутым і зарослым парку.
Да палацавых сьценаў саветы ў 80-х гадах прыляпілі нейкую прыбудову. Са сваёй цэглы. Прычым савецкая цэгла распадаецца на малекулы і атамы, а хамінская выглядае як навюткая. Што гэта за прыбудова, мне растлумачыў альшэвец Віктар, адзіны ў вёсцы маладзён.
— Палац у 86-м годзе разабралі. Яго прадалі заводу Леніна. Хацелі зрабіць Дом адпачынку. Пасьля завод збанкрутаваў, і ўсё развалілася. Яго ўжо чацьвёрты раз спрабуюць адбудоўваць.
Сам Віктар, былы лясьнік, працуе ахоўнікам у адным з санаторыяў. І шкадуе, што статус Нацыянальнага парку ніяк станоўча не паўплываў на жыцьцё тутэйшых людзей.
— Тое, што людзі адпачываць прыяжджаюць, — трэба мясцовае насельніцтва падключаць. Каб яны таксама ўдзельнічалі ў гэтым. Гэта быў бы плюс для мясцовых. Цяпер што? Толькі сельская гаспадарка і лес засталіся. Працы няма. Як Нацыянальны парк стаў і курортная зона, агратурызмам займацца нельга. Хто зарэгістраваўся раней, таму можна, а далей нельга. І лес стаў брудны. Завалілі лес. У памешчыка такога лесу не было і дзікоў столькі не было.
— Іх адстрэльвалі?
— Вядома. Людзі ж жылі зь зямлі. Каб на тваё поле прыходзіў дзік і капаўся? Цяпер у вёсцы толькі дарога застаецца цэлая. А так усе гароды перакапаныя. Паспрабуй патрымай карову, калі ён табе ўвесь сенакос перакапае. Паспрабуй зь імі пажыві.
— Зараз ім абвясьцілі вайну.
— Раней у кожнага мужыка была стрэльба. А цяпер... То былі паляўнічыя! Ну які цяпер паляўнічы? Прывезьлі барана, паставілі на вышку — страляй. Паляўнічы той, які высочвае зьвера. А гэта хіба паляваньне?
Насамрэч у дзікоў даўно павінен настаць чорны дзень. Ім па ўсёй краіне абвешчана вайна. Бо менавіта дзікі — асноўныя разносчыкі славутай афрыканскай чумы. Мясцовы егер падзяліўся з вашым пакорным слугой зводкамі з гэтай нябачнай вайны.
— Якая розьніца паміж тым, што было да гэтай чумы, і тым, што ёсьць цяпер?
— Розьніца тая, што раней чалавеку трэба было на паляваньне прасіцца, адпрацаваць колькі дзён на карысьць паляўнічага калектыву. А цяпер мы ўжо просім паляўнічых. Цэны зваліліся да мінімуму. Выхад папаляваць — 20 тысяч рублёў. А было і па сто. І кабанчык цяпер каштуе самы маленькі 150 тысяч. А вялікі — чатырыста. Гэта капейкі ў параўнаньні з тым, што было. Сякач — 800 тысяч, мільён дзьвесьце. Цэны зваліліся да мінімуму. Паляўнічым гаспадаркам нявыгадная такая палітыка дзяржавы. Але яна такая. І што мы можам зрабіць?
— Паляўнічым радасьць?
— Так. Сьвята дурня. Яны ж, паляўнічыя, — буйныя вар’яты. Рыбакі — ціхія вар’яты. А паляўнічыя — буйныя. Ім сьвята. Яны б днём і ноччу хадзілі. Але яны ўжо наеліся. Трэба ісьці прасіць. Раней егер — паважаны чалавек. Глядзіш — каму можна, каму нельга. Цяпер — не. А выбіць яго пад нуль мы ўсё роўна ня выб’ем. Прырода разумнейшая. Кабан за зіму аднаўляецца на 50 адсоткаў.
— Якая стаіць задача? Выбіць усё пагалоўе дзікоў?
— Агучваецца. Але гэта не рэальна. Хіба за гады. Здаровы сэнс павінен быць. Каб гэта было лёгка, даўно б іх зьнішчылі. Бо цяпер і карабіны, і прыцэлы. Тэхніка ж ідзе наперад. Любы карабін перавышае магчымасьці стрэльбы.
Вельмі павесяліў егер жыцьцёвым анэкдотам. Сярод старых вяскоўцаў, якія дрыжаць за сваіх сьвінак, ходзіць страшная чутка — што дзікоў труцяць зь верталётаў. З памежных верталётаў.
— «А ці чулі вы, што зь верталёта атруту?» А верталёт у нас круціцца, бо памежная зона, паласа. Бо ўзмоцненыя меры аховы. Па 9 чалавек штомесяц бяруць. Афраазіятаў.
— А старыя думаюць, што...
— Што труцяць кабаноў. Вы ж адстраляць ня можаце. Ну якім п’яным трэба быць, каб такую х... прыдумаць!
Я часам прывожу з падарожжаў рэгіянальныя словы, забытыя выразы ці наватворы. Егер мяне пачаставаў словам «указюка». Вельмі трапна і дасьціпна. У гэтай «указюцы» чуецца і каза, і гадзюка, і манюка. Так тут называюць чыноўныя ўказы.
— Гэтым трэба хварэць. Цяпер паляваньне дазваляецца з засады.А цяпер увесь кабанчык у кукурузе. І здабыць яго не рэальна. Вышыня кукурузы тры мэтры. Падыходзіш да яго на дзесяць мэтраў, ён нюхае цябе і сыходзіць. А на сёньняшні дзень зернявыя ўбраныя. На палях яго няма. Ён у кукурузе сядзіць. І здабыць яго ў кукурузе... Начальства дало такую ўказюку. Старшыням гаспадарак было сказана — ісьці насустрач паляўнічым калектывам. Абразаць, на ячэйкі дзяліць кукурузныя палі, каб нам было лягчэй паляваць. А як дзяліць, калі ў нас рапс з аўсом ня ўбраныя? Саляркі няма. Які старшыня пойдзе насустрач егеру?
— Любой справай заўзець трэба. Пры Савецкім Саюзе, было падлічана, качка абыходзілася паляўнічаму ў 16 разоў даражэй, чым колькі яна каштавала ў краме. Гэта заўзятасьць. Патроны, утрыманьне зброі, тэхніка, бэнзін. Калісьці паляваньне было прывілеем багатых. Цяпер ідзе да гэтага. Пры саветах было лягчэй. Звычайны трактарыст мог пасьля працы папаляваць. А цяпер лосік каштуе мінімальна пяць мільёнаў. А на пяць мільёнаў купіш столькі мяса... Не зьясі. Паляваньне зноў становіцца хобі для багатых.
Пакуль паляваньне становіцца забавай для багатыроў, стары альшэвец Станіслаў Сіманайць, былы будаўнік і цудоўны сталяр, мэблю якога замаўляе ўвесь раён, асвоіў новы бізнэс. Стары робіць брычкі. Як сто гадоў назад. Ён з гонарам прадэманстраваў мне сваю апошнюю мадэль. Зіхоткую лякаваную брычку на аўтамабільных колах.
— Я, цёмны чалавек, лічыў, што брычкі ўжо памерлі.
— Не памерлі. У мяне купіў чалавек з Гарадзеншчыны, вясельлі возіць. Ужо пятую зрабіў.
— А колькі каштуе гэтая?
— Тры тысячы. Ты за лета яе апраўдаеш.
— Аказваецца, можна зрабіць брычку на пачатку 21-га стагодзьдзя.
— Калі ёсьць месца катаць людзей, калі ёсьць парк, за лета адаб’еш. Я аднаму зрабіў у Наваполацку. Ён за два месяцы адбіў. За зіму ў яго скралі. Прыяжджае — дай якія рысоры, сам буду рабіць. Такія заробкі. Пакатаў дзяцей — вось табе і грошы.
Гадоў дзесяць таму я адпачываў на возеры Балдук. І ў памяці ад той вандроўкі застаўся вытанчаны каваны крыж у вёсцы Станчыкі. Шэдэўр кавальскага мастацтва. Таму я вельмі ўзрадаваўся, даведаўшыся, што мой суразмоўца — унук таго каваля. У Альшэве пан Станіслаў паставіў свой крыж.
— Гэта вы зрабілі?
— Я зрабіў. Стаіць у Станчыках крыж. Сто гадоў споўнілася таму крыжу, я такі самы зрабіў. Толькі звараны.
— Гэта дзед ваш зрабіў, у Станчыках? За Вайшкунамі? Я помню гэты крыж.
— Гэта мой дзед зрабіў. Ён рабіў ружжы ў кузьні. Тры месяцы ў турме сядзеў. Прадаваў ружжы. Турма якая была? Ноч сядзіш, а днём ідзеш дахаты. Працуеш. Бо сям’я прападзе. А цяпер у турму садзяць, а сям’я хай прападае. Пры паляках свабодна сядзелі!
Пройдзе ня так шмат часу, і ў Альшэве асноўнымі жыхарамі стануць дачнікі. Але застануцца крыжы Сіманайцяў. Будуць вазіць дзяцей брычкі. Нікуды не падзенуцца дзікі. І, можа, муры палаца Хамінскіх выстаяць і дачакаюцца лепшых часоў.

Рыбакі — ціхія вар’яты. А паляўнічыя — буйныя. Ім сьвята. Яны б днём і ноччу хадзілі