Сёньня на сэсіі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Кавалька паведаміў:
«З 5 лістапада афіцыйна пачнуцца працы на самой АЭС. Падрыхтоўчыя працы на рэактарах N1 і N2 выкананы практычна на 100 працэнтаў»,— цытуе Кавалька «Інтэрфакс».
Кавалька паведаміў, што 28 кастрычніка чакаецца выхад адпаведнага ўказа, пасьля якога «пачнуцца бэтонныя працы». Ён адзначыў, што беларускі і расейскі бакі гатовыя будаваць два рэактары адначасова, калі будзе пастаўленае неабходнае абсталяваньне.
Старшыня райвыканкама растлумачыў, што да цяперашняга часу «ўвесь комплекс падрыхтоўчых працаў практычна скончаны». У прыватнасьці, паводле яго інфармацыі, створана піянэрная будаўнічая база, на якую затрачана 77 мільярдаў рублёў, пабудавана 33 кілямэтра чыгункі і 24 кілямэтра аўтадарогі. Цяпер вядзецца будаўніцтва жылых мікрараёнаў.
Паводле яго слоў, 95% будаўнікоў, занятых у праекце стварэньня АЭС, беларускія, «Росатом» у асноўным дае інжынірынгавыя паслугі. Цяпер на пляцоўцы працуе 1,6 тысячы будаўнікоў , а да канца года іх колькасьць плянуецца павялічыць да 3 тысяч.
Разам з тым Кавалька заўважыў, што тэмпы будаўніцтва маглі б быць вышэй, а выдаткі менш, калі б своечасова выконвалася праектаваньне. У гэтай частцы ёсьць праблемы і па АЭС, заявіў ён.
Незалежны адмысловец Юры Варонежцаў занепакоены тым, што станцыя будуецца без завершанага праекта:
«У Беларусі гэты праект яшчэ ніхто не прэзэнтаваў, ніхто не патлумачыў, як будзе выглядаць станцыя, якой будзе яе сыстэма бясьпекі, дзе будуць складаць ядзерныя адкіды. З досьведу я ведаю, што нікуды іх ня будуць вывозіць, іх будуць вытрымліваць у вялікіх рэзэрвуарах з вадой ад 3 да 8 гадоў, гэта якраз тое, што выбухнула на Фукусіме. Але дзе будуць гэтыя рэзэрвуары, ніхто так і не сказаў нам. І такіх пытаньняў сотні.
Я спадзяюся, што проста ў Расеі фізычна нам ня змогуць зрабіць рэактар у плянаваны тэрмін, і што да 2020 ці 2022 году АЭС не запрацуе».
Спадар Варонежцаў перакананы, што трэба дамагацца, каб улады патлумачылі ўсё пра АЭС сваім грамадзянам, і ў першую чаргу — якой будзе бясьпека станцыі.