Пра гэта БелТА паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Сумеснага тэхнічнага сакратарыята праграмы транспамежнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» ў Берасьці Максім Алданаў.
Будаўніцтва музэя на радзіме вядомага беларускага мастака, музыканта і кампазытара XIX стагодзьдзя зьяўляецца асноўнай задачай беларускай часткі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Трансгранічныя цэнтры дыялёгу культур у Лосіцы і Варацэвічах». Пастановай ад 3 кастрычніка 2013 Савет Міністраў Беларусі адобрыў гэты праект, цяпер чакаецца падпісаньне грантавага кантракта паміж партнэрамі.
Калі ў горадзе Лосіцэ Мазавецкага ваяводзтва Польшчы транспамежны цэнтар дыялёгу культур плянуецца стварыць з нуля, то ў Варацэвічах яго асновай стане раённы музэйны комплекс Напалеона Орды. Праектам прадугледжана рэканструкцыя будынкаў былой Варацэвіцкай сярэдняй школы, перабудова памяшканьняў і іх абсталяваньне для патрэб будучага музэя. Агульны аб’ём фінансаваньня праграмы складае 1,5 мільёна эўра. Бюджэт беларускай часткі праекта — 347,7 тысяч эўра, зь якіх 309,5 тысяч эўра зьяўляюцца сродкамі Эўрапейскага зьвязу. Праект плянуецца рэалізаваць на працягу 19 месяцаў зь дня яго рэгістрацыі.
Паводле дырэктара Янаўскага раённага музэйнага комплекса Напалеона Орды Дзьмітрыя Казака, у іх ужо ёсьць больш за 2,5 тысяч экспанатаў, зьвязаных з жыцьцём і творчасьцю знакамітага земляка. А карцінная галерэя, адкрытая тут 6 гадоў таму, налічвае тры сотні копій малюнкаў, акварэляў і літаграфій мастака.
У пэрспэктыве акрамя музэя і карціннай галерэі ў Варацэвічах павінны зьявіцца дом-сядзіба, міні-майстэрні па адраджэньню старажытных рамёстваў, конны двор, парк , дэкаратыўная сажалка з альтанкамі, кафэ-бар, гатэль і іншыя аб’екты.
Напалеон Орда нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета Менскай губерні 11 лютага 1807 года. Памёр 26 красавіка 1883 года ў Варшаве. Паводле запавету яго цела было перавезена і пахавана ў фамільным склепе ў горадзе Янава на Берасьцейшчыне.
У жніўні 1997 да 190-годдзя з дня нараджэньня мастака ў цэнтры Янава ўсталяваны помнік Напалеону Ордзе. Творчая спадчына Напалеона Орды ўяўляе сабой больш за 1150 акварэляў і графічных прац. Ён зьяўляецца таксама аўтарам больш за 20 музычных твораў.