Маці асуджанага да сьмерці зьвяртаецца да Лукашэнкі
Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня Паўла Селюна Тамара Сялюн праз журналістаў і праваабаронцаў зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам памілаваць яе сына. Тамара Сялюн просіць Аляксандра Лукашэнку знайсьці магчымасьць сустрэцца зь яе сынам, каб пераканацца, што гэта чалавек, якому варта дараваць жыцьцё.