Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяніс Раманюк пакажа ваду

З вышыні берагоў Дняпра можна гадзінамі любавацца веліччу яго плыні. Маштаб нагадвае нябёсы на зямлі. Кадр становіцца яшчэ больш эфектным, калі ў яго трапляюць дзяўчаты з лабрадорам, якія шпацыруюць па беразе... (тут і далей аўтарскія подпісы пад здымкамі)
1/7 З вышыні берагоў Дняпра можна гадзінамі любавацца веліччу яго плыні. Маштаб нагадвае нябёсы на зямлі. Кадр становіцца яшчэ больш эфектным, калі ў яго трапляюць дзяўчаты з лабрадорам, якія шпацыруюць па беразе... (тут і далей аўтарскія подпісы пад здымкамі)
У мастацкай галерэі інтэрнэт-парталу TUT.BY адкрываецца выстава Дзяніса Раманюка.
Вядомы сімвал Дао — сімвал жыцьцёвага шляху, які спалучае жаночы і мужчынскі пачатак. Аднойчы я разгледзеў яго на Аршаншчыне. Утварыўся ён з вады і раскі дзякуючы намаганьням ветру. Зь зямлі яго разгледзець было б немагчыма. Ды і сама малюткая азярынка Чырвонае Вочка схаваная ў непраходным балоце сярод лесу.
2/7 Вядомы сімвал Дао — сімвал жыцьцёвага шляху, які спалучае жаночы і мужчынскі пачатак. Аднойчы я разгледзеў яго на Аршаншчыне. Утварыўся ён з вады і раскі дзякуючы намаганьням ветру. Зь зямлі яго разгледзець было б немагчыма. Ды і сама малюткая азярынка Чырвонае Вочка схаваная ў непраходным балоце сярод лесу.
У мастацкай галерэі інтэрнэт-парталу TUT.BY адкрываецца выстава Дзяніса Раманюка.
Вобраз асілка-дуба — самы запамінальны з маіх палескіх вандровак. Гэты прыгажун стаіць у абалоні Прыпяці больш за кіламетр ад рэчышча. Кадр зроблены 10 траўня, ужо цалкам раскрылася лістота, а паводка ўсё яшчэ пакрывае зямлю. На ствале нібы накрэсьленыя палоскі — меткі, якія пакінула вада. Па іх бачна, які высокі быў і як паніжаўся ўзровень паводкі.
3/7 Вобраз асілка-дуба — самы запамінальны з маіх палескіх вандровак. Гэты прыгажун стаіць у абалоні Прыпяці больш за кіламетр ад рэчышча. Кадр зроблены 10 траўня, ужо цалкам раскрылася лістота, а паводка ўсё яшчэ пакрывае зямлю. На ствале нібы накрэсьленыя палоскі — меткі, якія пакінула вада. Па іх бачна, які высокі быў і як паніжаўся ўзровень паводкі.
У мастацкай галерэі інтэрнэт-парталу TUT.BY адкрываецца выстава Дзяніса Раманюка.
Рыцарскі фэст у Мсьціславе быў насычаны падзеямі. Бойкі на мячах, штурм цытадэлі, народныя рамёствы... Усё гэта пад адкрытым небам на сьпёцы ў 34 градусы. Вечарэла, і пачаліся танцы. Пад музыку гурта «Стары Ольса» дзяўчаты і хлопцы рушылі ў карагод, што ахапіў усіх прысутных. Карагод віраваў і віраваў. Вечаровая духата і моцнае пачуцьцё смагі адольвалі мяне. Раптам я заўважыў вочы, позірк якіх падаўся мне падобным на дзьве крынічкі. Іх чысьціня, пералівы і зіхаценьне напоўнілі душу прахалодай. Праз гадзіну мы былі знаёмыя з Машай. Ганак хаты, дарэчна пафарбаванай у сіні, стаў выдатным фонам... 
4/7 Рыцарскі фэст у Мсьціславе быў насычаны падзеямі. Бойкі на мячах, штурм цытадэлі, народныя рамёствы... Усё гэта пад адкрытым небам на сьпёцы ў 34 градусы. Вечарэла, і пачаліся танцы. Пад музыку гурта «Стары Ольса» дзяўчаты і хлопцы рушылі ў карагод, што ахапіў усіх прысутных. Карагод віраваў і віраваў. Вечаровая духата і моцнае пачуцьцё смагі адольвалі мяне. Раптам я заўважыў вочы, позірк якіх падаўся мне падобным на дзьве крынічкі. Іх чысьціня, пералівы і зіхаценьне напоўнілі душу прахалодай. Праз гадзіну мы былі знаёмыя з Машай. Ганак хаты, дарэчна пафарбаванай у сіні, стаў выдатным фонам... 
У мастацкай галерэі інтэрнэт-парталу TUT.BY адкрываецца выстава Дзяніса Раманюка.
Дзе гэта? У якой экзатычнай краіне? Насамрэч фота зроблена ў Шумілінскім раёне. Вечаровае сьвятло і нечаканы ракурс зрабілі нічым не адметнае возера Доўгае ашаламляльна прыгожым. А мясцовы рыбак у чоўне сярод гарлачыкаў — больш падобны да індзейца ў каноэ на фоне лістоў лотасу.
5/7 Дзе гэта? У якой экзатычнай краіне? Насамрэч фота зроблена ў Шумілінскім раёне. Вечаровае сьвятло і нечаканы ракурс зрабілі нічым не адметнае возера Доўгае ашаламляльна прыгожым. А мясцовы рыбак у чоўне сярод гарлачыкаў — больш падобны да індзейца ў каноэ на фоне лістоў лотасу.
У мастацкай галерэі інтэрнэт-парталу TUT.BY адкрываецца выстава Дзяніса Раманюка.
Варта жыць дзеля такога відовішча! Мружу вочы ад неверагоднага хараства і ад сонца. Дзьве ракі — Каспля і Дзьвіна зьліваюцца ў мястэчку Сураж. Як па вадзе, плыву па-над імі. Зрэдку спрабую датыкнуцца да клубоў туману, каб пераканацца ў рэальнасьці.
6/7 Варта жыць дзеля такога відовішча! Мружу вочы ад неверагоднага хараства і ад сонца. Дзьве ракі — Каспля і Дзьвіна зьліваюцца ў мястэчку Сураж. Як па вадзе, плыву па-над імі. Зрэдку спрабую датыкнуцца да клубоў туману, каб пераканацца ў рэальнасьці.
У мастацкай галерэі інтэрнэт-парталу TUT.BY адкрываецца выстава Дзяніса Раманюка.
Адлюстраваньне ў крынічнай вадзе абракальных крыжоў выглядае як мроя. Нібы жывыя істоты паглядаюць з глыбіні. Мне прыгадаліся легенды пра ўзнiкненьне крынiц, у аснове якiх ляжыць сюжэт пра маладую, прыгожую, цнатлiвую дзяўчыну, што не пажадала выйсцi замуж за нялюбага i правалiлася скрозь зямлю. Пасьля гэтага зь зямлі пачыналі бiць жыватворныя «сьлёзы». Вёска Будзішча Чачэрскага раёна, эксьпедыцыя 14 жніўня 2007 года.
7/7 Адлюстраваньне ў крынічнай вадзе абракальных крыжоў выглядае як мроя. Нібы жывыя істоты паглядаюць з глыбіні. Мне прыгадаліся легенды пра ўзнiкненьне крынiц, у аснове якiх ляжыць сюжэт пра маладую, прыгожую, цнатлiвую дзяўчыну, што не пажадала выйсцi замуж за нялюбага i правалiлася скрозь зямлю. Пасьля гэтага зь зямлі пачыналі бiць жыватворныя «сьлёзы». Вёска Будзішча Чачэрскага раёна, эксьпедыцыя 14 жніўня 2007 года.
У мастацкай галерэі інтэрнэт-парталу TUT.BY адкрываецца выстава Дзяніса Раманюка.
Previous slide
Next slide

10 кастрычніка ў галерэі TUT.by выдавец, фатограф, дызайнэр, мастак Дзяніс Раманюк прэзэнтуе фотапраект «Беларусь сінявокая» з фатаздымкамі з аднайменнага альбому. Тэма фотавыставы — вада.

«З маленства, калі мяне навучыў фатаграфаваць мой бацька, вядомы этнограф і мастацтвазнаўца Міхась Раманюк, я фатаграфую Беларусь, яе жыхароў і, вядома, прыроду. Але заўжды мяне асабліва захапляў вобраз вады. Можа таму, што па задыяку я Рыбы, а можа таму, што найчасьцей мае фотавандроўкі праходзілі берагамі рэк і азёраў. Вядома, што вада дала пачатак жыцьцю і безь яе немагчымае нашае існаваньне, але для мяне як для мастака вада — крыніца натхненьня і неад’емная частка творчасьці. Яна — асаблівае ўпрыгожаньне беларускага краявіду», — сказаў Дзяніс Раманюк у інтэрвію Радыё Свабода.

Выстава — працяг аднайменнага альбому «Беларусь сінявокая», які выйшаў сёлета. Як альбом, так і выстава прысьвечаныя вадзе, і большая частка фатаздымкаў — з вадой. Аднак Дзяніс Раманюк не абмежаваўся толькі фатаздымкамі рэк і азёраў, а раскрыў тэму значна шырэй.

«Гэта і крыніцы, ручаіны, балоты. Таксама ў альбоме і выставе вада паказаная і празь яе формы ў прыродзе: лёд, туман, раса, дождж, сьнег. І празь неад’емныя ад вады вобразы, створаныя чалавекам, — човен, студня, лазьня. Ёсьць і абрады, у якіх вада — абавязковы атрыбут: гэта Хрост, Купальле, Макаўе», — кажа Дзяніс Раманюк.

Аўтар лічыць, што выстава — гэта магчымасьць у іншым фармаце прэзэнтаваць альбом «Беларусь сінявокая», паказаць яго тым, хто ня можа дазволіць сабе купіць кнігу.

Адкрыцьцё выставы адбудзецца 10 кастрычніка а 19-й.

Выстава будзе працаваць да 7 лiстапада.

Адрас: вул. В. Харужай, 1а, 6 паверх. ГЦ «Сылюэт».
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG