Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Арцёма Пракапенкі адабралі доўгатэрміновае спатканьне


Арцём Пракапенка
Арцём Пракапенка

Арцёма Пракапенку пазбавілі доўгатэрміновага спатканьня са сваякамі і пры гэтым далі двухтыднёвы адпачынак ад працы.

Актывісту Арцёму Пракапенку, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, далі 2 тыдні адпачынку. Арцём працуе памочнікам зваршчыка, удзельнічае ў розных рамонтных працах. Колькі за гэта плацяць палітвязьню? Арцёмава маці Віялета Пракапенка апавяла:

«Казаў, што 40 тысяч — гэта лічыцца вельмі добры заробак, Бывае, людзі за месяц атрымліваюць і па 5 тысяч».

Нядаўна Арцём Пракапенка быў пакараны пазбаўленьнем доўгатэрміновага спатканьня з бацькамі, якое меркавалася на сьнежань. За што менавіта пакаралі сына, Віялета Пракапенка ня ведае. Кажа, што сын пра гэта нічога не расказвае.

Актывіст з Бабруйску Арцём Пракапенка быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у нападзе на будынак КДБ. У студзені 2014 году будзе 3 гады, як Арцём Пракапенка зьняволены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG