Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцу менскага аўтобуса пакаралі за расейскі сьцяг


Расейскі сьцяг культурніцкі актывіст Алесь Мазанік убачыў 4 верасьня ў аўтобусе № 50.

Ён заўважыў, што непасрэдна перад кіроўцам знаходзіцца, акрамя дзяржаўнага сьцяга Беларусі, расейскі трыкалёр з гербам. Даслаўшы ліст у аўтобусны парк № 2, Алесь Мазанік атрымаў адказ.

Дырэктар парку Ігар Журок адзначыў, што падчас праверкі «выяўлена парушэньне экіпіроўкі», і паведаміў, што «кіроўцу зьменшаны памер прэміяльнай аплаты за верасень 2013 году». Таксама ў лісьце адзначаецца, што «парушэньне ліквідаванае».

У інтэрвію Эўрарадыё Журок паведаміў, што з кабіны прыбраны таксама і дзяржаўны беларускі сьцяг.

Гэта ня першы выпадак, калі грамадзяне скардзяцца на расейскія сьцягі ў грамадзкім транспарце. У траўні 2013 году пасьля скаргі журналіста Кастуся Шыталя глыбоцкі аўтапарк прымусіў кіроўцу прыбраць расейскі сьцяг з кабіны рэйсавага аўтобуса «Глыбокае — Мёры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG