Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алекпераў лічыць незаконнымі пляны Сечына


Вагіт Алекпераў
Вагіт Алекпераў

Магчымая перадача «Роснефти» права стаць адзіным пастаўшчыком нафты ў Беларусь супярэчыць расейскаму заканадаўству.

Пра гэта заявіў кіраўнік «Лукойла» Вагіт Алекпераў тэлеканалу «Россия-24».

«Гэта няправільнае рашэньне. Сёньня ёсьць закон аб роўнай даступнасьці да сыстэмы нафтаправодаў Расеі. Захаваньне аднаго пастаўшчыка не зьяўляецца лягічным для Расеі і Беларусі», — адзначыў кіраўнік «Лукойла».

Паводле Алекперава, балянс паставак неабходна захоўваць ня толькі ў напрамку Беларусі, але і ў напрамку Казахстана й іншых краін.

Пасьля арышту беларускімі ўладамі гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра ў Менск да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прыехаў прэзыдэнт «Роснефти» Ігар Сечын, каб дамовіцца аб пераводзе на сябе ўсіх прыбытковых кантрактаў зь Беларсусьсю. Ён заявіў пра гатоўнасьць стаць нефармальным куратарам эканамічных сувязяў дзьвюх краін, напрыклад, плянаў расейскіх інвэстараў па набыцьці беларускіх прадпрыемстваў.

Перад гэтым Ігар Сечын сустрэўся з старэйшым сынам Аляксандра Лукашэнкі Віктарам, які займае пасаду памочніка прэзыдэнта. Спадар Сечын прапанаваў зрабіць «Роснефть» адзіным пастаўшчыком нафты ў Беларусь і надзяліць яе статусам «спэцімпартэра». Аляксандру Лукашэнку гэтая ідэя спадабалася і з 2014 году «Роснефть» можа стаць адзіным экспартэрам 23 мільёнаў тонаў нафты, паведаміў «Коммерсант».

«Мы надзвычай зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з „Роснефтью“», — заявіў, паводле БЕЛТА, Лукашэнка на сустрэчы зь Сечыным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG