Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Вацлава Гаўла

абноўлена

Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы абвясьціў Алеся Бяляцкага ляўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла на восеньскай сэсіі ў Страсбуры.

Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, якая прысутнічае на цырымоніі ў Страсбуры, у сваёй прамове ад самага пачатку свайго шляху змагаўся за незалежную і дэмакратычную Беларусь. Натальля Пінчук нагадала пра іншых беларускіх палітзьняволеных, і падкрэсьліла, што іх вызваленьне павінна быць ўмовай кантактаў з уладамі Беларусі.

Вось кароткі зьмест (пераказ) яе прамовы:

«Барацьба за абарону правоў людзей стала асновай для стварэньня праваабарончага цэнтру «Вясна» ў 1996 годзе.. Алесю нялёгка, ён у больш жорсткіх умовах, чым іншыя вязьні, яго абмяжоўваюць у кантактах з блізкімі ды іншымі вязьнямі, ён зазнае моцны ціск адміністрацыі. Улады ўсялякімі спосабамі дамагаюцца, каб Алесь напісаў пакаяньне на імя Лукашэнкі. У турмах Беларусі яшчэ 10 палітвязьняў, якія зрабілі свой выбар на карысьць дэмакратыі і свабоды. Тым часам, сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца... Я спадзяюся, што эўрапейскія структуры як гаранты і абаронцы дэмакратыі і свабоды не адступяцца ад сваёй прынцыповай пазыцыі... Прэмія, якую атрымаў Алесь, гэта знак салідарнасьці ня толькі зь ім, але і з усёй беларускай дэмакратычнай супольнасьцю. Сымбалічна, што гэта прэмія мае імя Вацлава Гаўла. Гавэл — гэта сымбалічная постаць для дэмакратаў Беларусі. Алесь ня раз казаў, што Гавэл — гэта прыклад для яго. Незадоўга да сваёй сьмерці, Гавэл накіраваў Алесю ў турму ліст падтрымкі. Алесь піша, што для яго гэты ліст стаў праменем надзеі і салідарнасьці. Я таксама спадзяюся, што гэты прамень салідарнасьці дапаможа Алесю і яго паплечнікам выйсьці пераможцамі ў іх барацьбе за справядлівасьць...»

Мэта прэміі Вацлава Гаўла — заахвочваньне выбітных дзеячоў грамадзянскай супольнасьці ў абароне правоў чалавека ў Эўропе і за яе межамі.

Іншымі кандыдатамі на прэмію былі Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Сетка абароны правоў (Кітай).

Прэмію ўручаюць штогод.

Памер узнагароды — 60 тысяч эўра.

За апошні час Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі, атрымаў некалькі ўзнагародаў:

  • узнагароду імя Пэтры Келі
  • узнагароду Леха Валэнсы
  • прэмію парталу «Хартыя’97» за выбітныя дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека за 2012 год.

Сьвечка на магіле Вацлава Гаўла ў дзень прысуджэньня прэміі Гаўла Алесю Бяляцкаму
Сьвечка на магіле Вацлава Гаўла ў дзень прысуджэньня прэміі Гаўла Алесю Бяляцкаму

Даведка Радыё Свабода — справа Бяляцкага


Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 году турмы ў лістападзе 2011-га. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Бібліятэка Свабоды. «Справа Бяляцкага»


«Справа Бяляцкага» — гэта раман-рэпартаж, які напісаў журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі.

Кніга выйшла ў сэрыі Бібліятэка Свабоды.

Чытаць кнігу ў PDF-фармаце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG