Ці кожны іншагародні студэнт атрымлівае ў Менску месца ў інтэрнаце? Гэтае месца трэба заслужыць сваімі здольнасьцямі, грамадзкай працай ці ляяльнасьцю да кіраўніцтва навучальных установаў і да ўладаў? Ці насамрэч сябры БРСМ маюць прыярытэт? А якое жыльлё могуць сабе дазволіць у сталіцы краіны тыя, хто месца ў інтэрнаце не атрымаў? Ці па кішэні сярэднестатыстычнаму студэнту наняць хоць нейкі куток для жыльля? Якія варыянты вырашэньня праблемы з студэнцкімі інтэрнатамі прапануюць самі студэнты?
У дыскусіі бяруць удзел студэнт Інстытуту журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту Мікіта Семяненка і старшыня «Студэнцкай рады» Алесь Крот. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
У дыскусіі бяруць удзел студэнт Інстытуту журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту Мікіта Семяненка і старшыня «Студэнцкай рады» Алесь Крот. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.