Як паведамляе праваабарончае аб’яднаньне «Плятформа» з спасылкай на канфідэнцыйныя крыніцы, ў гарадзенскай турме № 1 Мікалай Аўтуховіч нанёс сабе цяжкія цялесныя пашкоджаньні. Паводле неправеранай інфармацыі, Аўтуховіч у знак пратэсту ўскрыў лязом жывот.
Прычынай стала зьдзеклівае стаўленьне адміністрацыі турмы да асуджанага.
Два гады запар Мікалаю Аўтуховічу выносяць неабгрунтаваныя спагнаньні менавіта ў той момант, калі яму павінны пагасіць усе ранейшыя пакараньні.
4 верасьня 2013, калі ў Мікалая заставалася каля месяца да пагашэньня ўсіх парушэньняў, на яго было накладзена новае спагнаньне, што фактычна пазбавіла яго магчымасьці атрымліваць пасылкі і перадачы, а таксама сустрэчы з роднымі ў колькасьці, якія даюцца астатнім зьняволеным. Паводле непацьверджанай інфармацыі, прычынай спагнаньня стала незнаходжаньне Мікалая Аўтуховіча 26 жніўня на сваім спальным месцы пасьля адбою.
Паводле «Плятформы», такім чынам адміністрацыя турмы імкнецца трымаць Мікалая Аўтуховіча ў статусе «злоснага парушальніка рэжыму ўтрыманьня». Менавіта ў дадзеным статусе яго лёгка асудзіць па 411-м артыкуле Крымінальнага кодэксу (Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы) і дадаць яму дадатковы тэрмін, альбо прызначыць прэвэнтыўны нагляд пасьля вызваленьня.
Адзін зь лідэраў «Плятформы» Андрэй Бандарэнка так камэнтуе сытуацыю вакол Аўтуховіча:
«У турме любога зьняволенага можна „раскруціць“ па 411-м артыкуле — досыць рапарту любога кантралёра. Думаю, ня трэба казаць, што для нашай пэнітэнцыярнай сыстэмы гэта стыль жыцьця. Так „раскручваюць“ усіх, хто непажаданы або на каго атрыманы загад. У выпадку зь Мікалаем Аўтуховічам, упэўнены, што гэта быў заплянаваны рапарт кантралёра і, магчыма, не адзін. Мікалая паставілі перад фактам — мы цябе расьцісьнем, асудзім, дадамо тэрмін, і ты ня зможаш нават пікнуць. Лёг ня ў той час — пад суд! Устаў ня так — тэрмін! Усё адпаведна раскладу — усё роўна суд і тэрмін! У выніку — страшны вынік».
«Плятформа» таксама паведамляе, што па названых фактах накіравала запыты ў турму № 1 і Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС РБ.
Мікалай Аўтуховіч 15 кастрычніка 2005 г. быў зьняволены за ўхіленьне ад выплаты падаткаў і за прадпрымальніцкую дзейнасьць без рэгістрацыі і ліцэнзіі. Асуджаны 7 ліпеня 2006 году на 3,5 году зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. У студзені 2008 году зьняволеньне было замененае папраўчымі работамі на месцы жыхарства. Па вызваленьні працаваў кіроўцам у Ваўкавыску. 8 лютага 2009 году быў зьняволены разам зь Юрыем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня.

Мікалая паставілі перад фактам — мы цябе расьцісьнем, асудзім, дадамо тэрмін, і ты ня зможаш нават пікнуць