Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты абскардзяць рашэньне суда адносна Баўмгертнэра


9 верасьня адвакаты абскардзяць рашэньне суда Партызанскага раёна Менска, які адмовіўся вызваліць з-пад варты гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра.

Сёньня абаронцы перададуць скаргу ў Менскі гарадзкі суд, паведаміў карэспандэнту Свабоды адвакат Зьміцер Гарачка.

Ён сказаў, што сёньня мае намер сустрэцца з падабаронным, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ.

«Мы і раней мелі права сустракацца зь ім штодня, тут абмежаваньняў не было ў гэтай частцы».

Адносна інфармацыі расейскіх мэдыяў, пра тое, што адвакаты будуць намагацца вызваленьня Баўмгертнэра пад заклад, спадар Гарачка сказаў:

«Я ўпершыню пра гэта чую. У мяне такой інфармацыі няма».

6 верасьня суд Партызанскага раёна Менска не задаволіў скаргу адвакатаў на меру стрыманьня Баумгертнэру, які быў затрыманы 26 жніўня ў Менску і
знаходзіцца ў СІЗА КДБ Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG