Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уралкалій»: Запытаў ад праваахоўных органаў Беларусі не паступала»


Абвінавачаны ў справе «Ўралкалія» і абвешчаны праз Інтэрпол у міжнародны вышук сябар назіральнай рады Алег Пятроў 10 верасьня возьме ўдзел у вэбкасьце і канферэнц-званку «Фінансавыя вынікі па МСФС (міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасьці. — РС) за 1 паўгодзьдзе 2013 году і агляд стратэгіі» .

У сустрэчы таксама ўдзельнічае і старшыня Рады дырэктараў «Уралкалія» Аляксандар Валошын.

Інфармацыя пра падзею разьмешчаная на сайце кампаніі «Ўралкалій».

«Ніякіх афіцыйных запытаў ад праваахоўных органаў Беларусі і Расеі ў дачыненьні да мэнэджэраў „Уралкалія“ не паступала, — паведамляюць у прэс-службе кампаніі „Ўралкалій“. — Усе гэтыя мэнэджэры знаходзяцца ў Маскве і працуюць у кампаніі».

26 жніўня Сьледчы камітэт Беларусі абвясьціў абвінавачанымі ў справе Беларускай калійнай кампаніі генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра, сябра назіральнай рады Алега Пятрова, першага намесьніка генэральнага дырэктара Канстаціна Саладоўнікава, намесьніка генэральнага дырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтавага аддзелу Дзьмітрыя Самойлава.

Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы 26 жніўня і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 2 верасьня абвінавачаным у справе БКК абвясьцілі акцыянэра «Ўралкалія» Сулеймана Керымава.

Беларускае сьледзтва лічыць, што гэтыя асобы злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі ў карысьлівых мэтах і нанесьлі істотную шкоду дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам Рэспублікі Беларусь, а таксама асабліва буйную шкоду ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG