Адказваючы на пытаньне аб сваіх літаратурных захапленьнях, двухразовая сярэбраная мэдалістка Лёндана прызналася, што захапляецца Васілём Быкавым:
«З сучасных беларускіх пісьменьнікаў люблю Натальлю Батракову. Прачытала ўсе яе кнігі і з нецярпеньнем чакаю наступных. Ганаруся знаёмствам. Гэтак жа, як і з Генадзем Мікалаевічам Бураўкіным. Гэта надзіва сумленны і добры чалавек, зносіны з якім даюць мне вельмі многае. Ён літаральна закахаў мяне ў Васіля Быкава.
Нядаўна перачытала „Абэліск“. Мне здаецца, гэтая ваенная аповесьць Быкава вельмі сучасная і актуальная. Яна пра сапраўднага мужчыну, які, не задумваючыся, аддаў жыцьцё за сваіх вучняў, за тых, каго вучыў добраму і вечнаму.
Гэта кніга пра выбары, пра перамогу абавязку і гонару над уласным страхам, пра тое, што чалавечая сутнасьць у любы час застаецца аднолькавай. Быкаў заўсёды ставіць сваіх герояў у экстрэмальныя абставіны і, чытаючы яго, раз-пораз пытаесься ў сябе: як ты паступіў бы на іх месцы», цытуе Герасіменю «Прэсбол».