Прычынай для скаргі, як сьцьвярджае настаўніца, стала нежаданьне кіраўніцтва школы рамантаваць ейную клясу. Канфлікт у вясковай школе пасьля публікацыяў у незалежных мэдыях, у тым ліку і на Радыё Свабода, стаў публічным. І хоць клясу пасьпелі падрамантаваць, Жанна Шчарбініна працу страціла.
26 жніўня ў Жанны Шчарбінінай скончыўся адпачынак. У школу яна прыйшла ўжо з заявай на звальненьне. Яе падпісалі безь пярэчаньняў. Настаўніца лічыць, што за скаргу ў міністэрства і зварот да журналістаў ёй будуць помсьціць:
«Я напісала па ўласным жаданьні, бо хто б тут ні быў пры ўладзе, ці ў школе, ці ў аддзеле адукацыі, мне не дадуць спакойнага жыцьця. Гэта сыстэма», — лічыць Жанна Шчарбініна.
Паводле суразмоўніцы, дырэктарка школы пасьля падпісаньня заявы на звальненьне ўпікнула яе: «Навошта вы ўсё гэта нарабілі?». Дык сапраўды — навошта?
«Звальняюся я ці не звальняюся, але дзеці павінны вучыцца ў нармальных умовах. Незалежна ад таго, які гэта настаўнік. Тое, што я зьвярнулася да журналістаў, — у мяне іншага выйсьця не было. Калі я напісала ліст у міністэрства, я спадзявалася, што прыедзе нейкая камісія. Паглядзіць, ацэніць, і рамонт будзе зроблены. Але ж гэтага не было зроблена», — тлумачыць сваю пазыцыі Жанна Шчарбініна.
У адміністрацыі школы камэнтаваць канфліктную сытуацыю адмаўляюцца. Абвінавачаньні з боку Шчарбінінай называюць няпраўдай. Заяўляюць, што скаргай настаўніцы займаецца раённы аддзел адукацыі.
Зварот Жанна Шчарбініна адправіла ў Міністэрства адукацыі электроннай поштай на пачатку жніўня. Даслала і фатаздымкі нерамантаванай клясы. Сёньня, наведаўшыся ў школу, яна паведаміла, што клясу крыху падрамантавалі. Там, дзе былі рваныя шпалеры, заклеілі новымі, пабялілі столь, пафарбавалі падлогу. У калідоры замянілі прагнілую аконную раму, што насупраць клясы, у самой клясе замянілі бітыя шыбы.
У клясе, празь якую ўсчаўся канфлікт, Жанна Шчарбініна вучыла дзяцей абслуговай працы, а таксама асновам бясьпекі жыцьцядзейнасьці. У гэтай жа клясе вучаць дзяцей і сьпевам. Рамонту тут, як сьцьвярджае настаўніца, не было больш за пяць гадоў.
У Аўсянкаўскай школе Жанна Шчарбініна адпрацавала амаль пятнаццаць гадоў. Ейныя вучні станавіліся пераможцамі на шматлікіх прадметных алімпіядах і конкурсах.
Жанна Шчарбініна — дэпутатка сельскага савету. Сябра аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Яна сьцьвярджае, што адносіны з адміністрацыяй школы ў яе абвастрыліся, калі яна наважылася на дэпутацтва. Тады актывісты стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» прыяжджалі ў вёску агітаваць за яе.