Пад зваротам сабралі больш за 30 подпісаў.
У звароце адзначаецца, што ў СІЗА КДБ больш за два месяцы знаходзіцца каталіцкі сьвятар. «Гэтая справа набыла шырокі рэзананс у беларускім грамадзтве, яна не сыходзіць са старонак СМІ, пад пэтыцыяй за яго неадкладнае вызваленьне за тыдзень падпісалася каля 1 тысячы чалавек. Але, нягледзячы на шырокі розгалас і спробы беларускага грамадзтва даведацца, у чым канкрэтна вінаваціцца сьвятар, за што ён затрыманы і што яму пагражае, КДБ працягвае захоўваць маўчаньне, адмаўляючыся ад якіх-небудзь камэнтароў», — гаворыцца ў дакумэнце.
БХД просіць у адведзены заканадаўствам тэрмін даць адказ на зварот, паведаміўшы ў ім:
«На падставе чаго быў затрыманы каталіцкі сьвятар Лазар Уладзімір Міхайлавіч;
У чым ён абвінавачваецца і што яму інкрымінуецца;
Наколькі законна ў СІЗА КДБ утрымліваецца Лазар У.М. і ці магчыма яго вызваленьне на ўмовах падпіскі аб нявыезьдзе, хатняга арышту і гэтак далей».