У Менску не пацьвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю аб затрыманьні супрацоўнікамі Камітэта дзяржбясьпекі ксяндза Ўладзіслава Лазара, пробашча парафіі ў Барысаве.
«Мы не камэнтуем гэтую інфармацыю», — заявілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе КДБ у панядзелак.
Афіцыйнай інфармацыі ад Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі таксама на гэты момант няма.
Як паведамілі некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, каля месяца таму быў арыштаваны і зьмешчаны ў СІЗА КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, пробашч парафіі Спасланьня Сьвятога Духа ў Барысаве.
У мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка заявіў аб затрыманьні супрацоўніка беларускіх спэцслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы празь прадстаўнікоў каталіцкай царквы:
«Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які служыў у спэцслужбах і які праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы быў зьвязаны з замежнымі дзяржавамі».
Лукашэнка адзначыў журналістам, што гэты чалавек «ня толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасьці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой».